Свет11

Экс-прэзідэнту Філіпін Радрыга Дутэртэ выстаўленыя абвінавачванні ў злачынствах супраць чалавечнасці

Пракуроры Міжнароднага крымінальнага суда выставілі былому прэзідэнту Філіпін Радрыга Дутэртэ абвінавачанні па трох пунктах у злачынствах супраць чалавечнасці. Паводле іх даных, ён можа быць датычны прынамсі да 76 забойстваў, здзейсненых падчас абвешчанай уладамі вайны з нарказлачыннасцю.

Радрыга Дутэртэ. AP Photo/Vernon Yuen, File

Моцна адрэдагаваны абвінаваўчы акт, які датуецца 4 ліпеня, быў апублікаваны ў панядзелак. Былы філіпінскі лідар з сакавіка знаходзіцца пад вартай у следчым ізалятары МКС у Гаазе, піша Бі-бі-сі.

Першы пункт тычыцца яго меркаванага саўдзелу ў 19 забойствах, здзейсненых з 2013 па 2016 год, калі Дутэртэ быў мэрам горада Даваа.

У другім пункце ідзе гаворка аб 14 забойствах так званых высокапастаўленых мэтаў у 2016 і 2017 гадах, калі Дутэртэ займаў пасаду прэзідэнта.

Трэцяе абвінавачанне тычыцца 43 забойстваў, здзейсненых у ходзе аперацый супраць падазраваных ва ўжыванні наркотыкаў і наркагандлі. Па дадзеных МУС, гэтыя забойствы былі здзейснены на тэрыторыі Філіпін з 2016 па 2018 год.

«Фактычны маштаб віктымізацыі на працягу перыяду, які ахопліваецца абвінавачаннем, быў значна большы, пра што сведчыць шырокамаштабны характар нападаў», — заявілі пракуроры МКС.

Па даных праваабаронцаў, у абвешчанай Дутэртэ вайне з наркотыкамі, у тым ліку ў выніку пазасудовых распраў, маглі загінуць тысячы людзей.

Сам экс-прэзідэнт заяўляў, што змагаўся з наркагандлярамі, каб пазбавіць краіну ад вулічнай злачыннасці.

У ордары на арышт Дутэртэ, выдадзеным 7 сакавіка, утрымлівалася адно абвінавачанне ў злачынствах супраць чалавецтва ў сувязі з 43 меркаванымі забойствамі. 

Дутэртэ, арыштаваны ў сакавіку пасля прызямлення ў міжнародным аэрапорце Манілы па ордары Міжнароднага крымінальнага суда, стаў першым уплывовым палітыкам за апошнія тры гады, якога даставілі ў Гаагу.

Раней адвакат экс-прэзідэнта Нікалас Каўфман заявіў, што яго кліент не можа паўстаць перад судом у сувязі са станам здароўя, і заклікаў МУС адкласці разгляд на нявызначаны тэрмін.

У маі былы прэзідэнт быў зноў абраны мэрам Даваа, нягледзячы на тое, што знаходзіцца пад арыштам. Яго сын Себасцьян, які займаў пасаду мэра з 2022 года, працягвае выконваць абавязкі замест бацькі.

Прыхільнікі Дутэртэ сцвярджаюць, што МКС выкарыстоўваецца ў якасці палітычнага інструмента цяперашнім прэзідэнтам краіны Фердынандам Маркасам, які публічна пасварыўся з уплывовай сям'ёй Дутэртэ. Улады краіны гэта адмаўлялі.

Каментары1

  • Ж
    23.09.2025
    Філіпкі мне казалі, што ў іх краіне наркамафія ізноў падняла галаву. Гэта можа быць адказ высокапастаўленых палітыкаў, якія й кантралявалі той злачынны бізнэс, а Маркас з іх дапамогай дамогся прэзыдэнцтва, і цяпер адпрацоўвае.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць