Грамадства55

Лявончык пра знікненне Мельнікавай: Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца

Аляксей Лявончык, які абвяшчаў узнагароду за інфармацыю пра зніклую спікерку Каардынацыйнай рады, у інтэрв'ю «Белсату» падзяліўся сваімі думкамі наконт версій яе знікнення.

Ён адказаў на тры версіі віцэ-спікеркі КР Стасі Гліннік наконт знікнення Анжалікі: яе маглі паспрабаваць завербаваць, яна не пайшла на супрацу і яе альбо забілі…

«Я ведаю як мінімум трох чалавек з нашых падапечных, якія расказвалі падобныя гісторыі. Іх прэсавалі ў абмен на не завядзенне крымінальнай справы. Двое з іх тады вырашылі, калі пойдзем супрацоўнічаць, гэта не варыянт. Калі выйдзем публічна і раскажам, што падпісалі дамову, а пасля яе разарвем публічнай заявай. Яны кажуць, што цудоўна вядома, да чаго гэта можа прывесці ў публічнай прасторы. Ім будуць гэта прыгадваць. Не будуць прыгадваць, што яны адмовіліся супрацоўнічаць і абвясцілі пра гэта на публіку. Будуць прыгадваць сам гэты факт.

Калі ты шараговы актывіст, табе будуць прыгадваць першую частку, а не другую. Таму трэці варыянт, калі ён магчымы, гэта проста знікнуць.

Не даваць на сябе паказанні, нічога не падпісваць, а проста знікнуць, каб прыбраць сябе, як аб'ект атакі, і забяспечыць тых, хто мог бы выкарыстоўвацца ў якасці рычагоў уплыву. Які сэнс ціснуць на дзяцей ці на бацькоў, калі невядома, дзе чалавек знаходзіцца. Ціснуць трэба на абʼект. Абʼекта няма — усё цудоўна. Я магу сабе ўявіць версію, што калі Анжаліка захацела знікнуць у адказ на нейкае заданне, якое не хацела выконваць — для мяне гэта рабочая версія. Я назіраў гэта ў жыцці з іншымі людзьмі. Гэта рэальны варыянт, але ў Эміратах хавацца не варыянт», — мяркуе Аляксей Лявончык.

Ён таксама адказаў на версію, што спікерка КР у руках КДБ, але пра гэта не агучана ўладамі Беларусі, а сваякі не заявілі ў вышук.

«Я магу назваць некалькі варыянтаў. Першы — сямʼя не хоча нічога агульнага мець з КГБ. Другі варыянт — сямʼі падказалі, што не трэба рабіць ніякіх хваляў. Трэці варыянт — магчыма яны паспрабавалі абвесціць яе ў вышук, але гэта нікуды далей не пайшло.

Чацвёрты — я ведаю наколькі рандомна бываюць абвяшчаюць у вышук тых, хто ідзе па крыміналках. Сям’я магла захацець абвясціць, міліцыя магла нічога не зрабіць. Сямʼя магла абвясціць, але гэта нідзе не зʼявілася. Тое, што я ў вышуку, гэта далей нідзе не напісана. Тэарэтычна я нідзе не ў вышуку, хоць у мяне і статус тэрарыста і 18 завочных гадоў. Я думаю тут непаслядоўнасць ці адмова запаўняць паперкі. Я думаю, што тут асноўнае, калі яна з КДБ — чаму не хваляцца?» — мяркуе Аляксей Лявончык.

***

Спікерка Каардынацыйнай рады Анжаліка Мельнікава пакінула тэрыторыю Польшчы і Еўрасаюза 26 лютага 2025 года і паляцела ў Лондан. Паводле расследавальнікаў, за дзень да вылету яна зарэзервавала нумар у пяцізоркавым гатэлі на Шры-Ланцы, дзе ўжо бывала раней. З 28 лютага да 7 сакавіка Мельнікава жыла ў тым гатэлі з дзецьмі. 7 сакавіка Мельнікава з дзецьмі паляцела ў Дубай, там яе след губляецца. 25 сакавіка яна перастала выходзіць на сувязь. Дзе яна і што з ёй, няма інфармацыі.

Каардынацыйная рада заяўляла, што 13 сакавіка з яе акаунта былі спампаваныя дакументы, якія датычацца працы арганізацыі.

У тым жа месяцы, паводле звестак «Кіберпартызанаў», Мельнікава перавяла на асабісты рахунак больш за 150 тысяч долараў са сродкаў фонду Białoruś Liberty. Вядома таксама, што перад знікненнем яна лёта­ла на Кубу і ў Шры-Ланку разам з Аляксеем Лабеевым, супрацоўнікам лукашэнкаўскіх спецслужбаў.

Каментары5

  • ЛЛ
    11.10.2025
    Лявочык добра ведае, што яна даўно ў Беларусі.
  • Аляксей, на барыкады!
    11.10.2025
    Лявончык ужо перамог "фашызм" у Польшчы пра які пісаў і яго нянавісны PiS?
  • Вольга
    11.10.2025
    м?, Японія. Закон. Знікненне без пакарання.

Цяпер чытаюць

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі: ад'едзьце ад калонкі і падыходзьце». Што цяпер робіцца на АЗС?5

«Гэта і ёсць корань усіх нашых бед». Шуневіч узяўся за егераў — збіраецца абмежаваць іх паўнамоцтвы і змяніць правілы палявання5

Аляксандр Мілінкевіч застаецца ў стабільна цяжкім стане7

У Мінску плануюць запусціць аплату карткамі на ўсіх відах транспарту2

Мінскі метрапалітэн прэзентаваў новыя цягнікі. Яны будуць хадзіць на Аўтазаводскай лініі2

Віктар Лукашэнка дамогся перамоваў з новай кіраўніцай Міжнароднага алімпійскага камітэта3

Экс-супрацоўнік Акадэміі навук наехаў на ініцыятыву Maldzis: Непрафесіяналы дыскрэдытуюць сапраўдных навукоўцаў. Мацукевіч адказаў45

Жывёлавод з Брэстчыны паказаў заробак і шакаваў людзей15

Мінчук паабедаў у рэстаране і заплаціў 98 рублёў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць