Свет22

Партыя Хаўера Мілея дамаглася важнай перамогі на прамежкавых выбарах

У нядзелю ў Аргенціне прайшлі прамежкавыя выбары, па выніках якіх будуць абраныя 127 дэпутатаў і 24 сенатары. Галоўным сюрпрызам выбараў стала перамога «Свабода наступае» (La Libertad Avanza) у правінцыі Буэнас-Айрэс — галоўнай выбарчай акрузе краіны, піша ВВС. 

Прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей. Фота: José Luis Magana / AP

Буэнас-Айрэс доўгі час быў палітычным аплотам асноўных апанентаў Мілея — кааліцыі «Сіла Радзімы», у якую ўваходзяць былы прэзідэнт Крысціна Фернандэс дэ Кіршнер і губернатар правінцыі Аксель Кісілёф. Цяпер жа па выніках прамежкавых выбараў партыя «Свабода наступае» набрала ў правінцыі Буэнас-Айрэс 41,5% галасоў, у той час як кааліцыя «Сіла Радзімы» атрымала 40,8%.

Нацыянальная выбарчая палата паведаміла, што нягледзячы на абавязковасць галасавання, на ўчасткі прыйшло каля 68% выбаршчыкаў — гэта самы нізкі паказчык на нацыянальных выбарах з 1983 года.

Каментары2

  • Propaganda Due
    27.10.2025
    Калі ён не атрымае грошай, Аргентына абанкруціцца 10-ы раз (яшчэ больш было частковых дэфолтаў)...

    Як вядома, з-пад пяра Кузнеца, эканамісты лічаць Аргентыну асобнай эканамічнай катэгорыяй.

    Геаграфічна далёкая ад вялікіх рынкаў краіна, якая залежыць ад знешняга гандлю і інвестыцый, структура актываў і інстытутаў нагадвае францірную эканоміку 19-га стагоддзя (аграсектар, буйное землеўладанне = высокая канцэнтрацыя актываў і нізкія/нулявыя падаткі на іх), нізкая база зберажэнняў насельніцтва з традыцыйна высокай інфляцыяй (з-за шокаў знешнага гандлю). Усё 20-е стагоддзе эксперыментавала і з правым, і з левым папулізамам з аднолькава разгромным вынікам.
  • якія супадзенні
    27.10.2025
    Яшчэ год НН пісала пра Мілея, што ён ультраправы, а цяпер пра яго і яго партыю нічога, цікава.

    І нават у загалоўку не напісана, што перамагла "партыя правага прэзідэнта" як ва ўчорашняй навіне пра Ірландыю.

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

Расійскі Су-30 пацярпеў крушэнне ў Крыме3

Лукашэнка зноў згадаў 2020 год16

Гомельскі рэцыдывіст нападаў на людзей у пад'ездах, а потым напаў на Украіну. Вынік?8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома25

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць