Грамадства3232

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі Аркадзя Смоліча

Беларусы выкупілі ў прыватнага калекцыянера ў Польшчы першую беларускамоўную карту краіны.

Усе фота: Аліна Мазавец

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла карту Беларусі, створаную Аркадзем Смолічам і надрукаваную ў Вільні ў 1919 годзе, паведамляе тэлеграм-канал праекта.

Гэта першая беларускамоўная карта нашай краіны. Яе аўтарам лічыцца адзін з бацькоў-заснавальнікаў БНР і першы прафесар геаграфіі ў БССР Аркадзь Смоліч.

«Гэтая карта ўнікальная тым, што на ёй адлюстраваная ўся тагачасная тэрыторыя пражывання беларусаў. Перад намі паўстае краіна, якая тэрытарыяльна пераўзыходзіць большасць еўрапейскіх дзяржаў, хоць па факце яна такой і не паўстала», — кажа Павел Мацукевіч, кіраўнік ініцыятывы MALDZIS.

Карта была набытая ў Польшчы ў прыватнага калекцыянера на сродкі беларускіх ахвярадаўцаў: Дар’і Сліж і Іллі М.

У будучыні яна будзе перададзеная ў Клічаўскі краязнаўчы музей у якасці грамадскага падарунка, паведамляе тэлеграм-канал праекта.

Акрамя таго MALDZIS у супрацы з выдавецтвам Gutenberg і студыяй Imago.by падрыхтаваў лімітаваную падарункавую копію карты Смоліча. Яе можна набыць на сайце выдавецтва Gutenberg у рамцы альбо з драўляным падвесам.

«За савецкім часам мапа Смоліча была забароненая, бо паказвала Беларусь як незалежную дзяржаву. Яна захавалася ў некалькіх асобніках і нам пашчасціла набыць адзін з іх. Мы радыя, што разам з партнёрамі даем магчымасць кожнаму чалавеку набыць копію і такім чынам вярнуць мапу да жыцця», — кажа Рыгор Астапеня, апякун ініцыятывы MALDZIS.

Каментары32

  • Ёсік
    28.10.2025
    Нікуды не аддавайце, бо ўсялякія гігін, азаронак, ды й сам лукашэнка, зьнішчаць яе, бо ў іх глуздах Беларусь гэта савок і прыдатак расеі.
  • ьсахіМ
    28.10.2025
    Міхась, ваши чекистские вбросики лишены тонкости и топорны. Нет даже попытки манипуляции, лупите прямой наводкой, целясь через дуло. Поизящнее надо как то, а то стыдно что ли.
  • Ну
    28.10.2025
    Міхась, не вярзі лухту. Няма аніякага супярэчання паміж данатамі на захаванне нацыянальных каштоўнасцяў (кнігаў і мапаў) і на дроны для ЗСУ. І тое, і іншае - зброя ў вайне супраць варвараў з Усходу!Бо навошта перамога ў вайне супраць іх, калі не захаваецца нацыя літвінаў/беларусаў? Застанецца Ўкраіна і ўкраінцы, але не застанецца Беларусі і літвінаў/беларусаў? Таму я даначу і туды, і туды.

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць