Грамадства

Мілінкевіча афіцыйна вылучылі на прэмію Сахарава

Лідэру дэмакратычных сіл давядзецца змагацца зь дзевяцьцю супернікамі

У аўторак у Эўрапарлямэнце ў часе надзвычайнага сумеснага паседжаньня камісіі ў міжнародных справах, камісіі разьвіцьця і падкамісіі правоў чалавека былі афіцыйна прадстаўленыя кандыдаты на ўзнагароду парлямэнту імя Андрэя Сахарава за 2006 год. Сярод 10 кандыдатаў ёсьць і лідэр беларускай апазыцыі Аляксандр Мілінкевіч.

Кандыдатуру Аляксандра Мілінкевіча на атрыманьне прэстыжнай прэміі імя Андрэя Сахарава вылучылі фракцыі Эўрапейскай Народнай партыі – Эўрапейскіх дэмакратаў, самая буйная фракцыя парлямэнту, і фракцыя "Група адзінства на карысьць Эўропы народаў".

Абгрунтоўваючы перад дэпутатамі выбар кандыдатам на атрыманьне ўзнагароды імя Сахарава Аляксандра Мілінкевіча, віцэ-сьпікер Эўрапарлямэнту Яцэк Сарыюш-Вольскі (Эўрапейская Народная партыя – Эўрапейскія дэмакраты) заявіў, што справа, якой займаецца апазыцыйны лідэр – блізкая справе Сахарава, што Мілінкевіч здольны ўплываць на людзей. Акрамя гэтага Аляксандар Мілінкевіч, паводле віцэ-сьпікера, патрабуе міжнароднай аховы і змагаецца за агульныя вартасьці, на падставе якіх быў створаны Эўразьвяз.

«Гэтая ўзнагарода даецца за свабоду думак, а у цяперашняй Беларусі якраз вольныя толькі думкі», – заявіла дэпутат Ганна Фольтын-Кубіцка ад Групы адзінства на карысьць Эўропы народаў.

У 2004 годзе узнагароду Эўрапейскага парлямэнту імя Андрэя Сахарава атрымала Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць