Вайна1616

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну

Разведслужбы не бачаць прыкмет гатоўнасці Расіі да кампрамісу па Украіне, нягледзячы на спробы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа садзейнічаць правядзенню мірных перамоваў.

Уладзімір Пуцін. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

У гэтым месяцы членам Кангрэсу ЗША быў перададзены аналіз амерыканскіх разведвальных службаў, з якога вынікае, што Уладзімір Пуцін цяпер як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну, паведамляе «Агенцтва».

Як паведамілі NBC News высокапастаўлены прадстаўнік адміністрацыі ЗША і высокапастаўлены прадстаўнік Кангрэсу, прадстаўлены аналіз указвае на тое, што разведслужбы не бачаць прыкмет гатоўнасці Расіі да кампрамісу па Украіне, нягледзячы на спробы прэзідэнта Дональда Трампа садзейнічаць правядзенню мірных перамоваў.

Бягучая ацэнка ўпэўненасці Пуціна ў перамозе ва Украіне супастаўная з ацэнкай пазіцыі Крамля ў лютым 2022 года, якую давалі заходнія разведкі. Лічыцца, што Пуцін нават умацаваўся ў жаданні працягваць вайну, кажуць дзве крыніцы выдання.

Пуцін, згодна з аналізам амерыканскіх разведвальных службаў, настроены на захоп украінскіх тэрыторый і пашырэнне ўплыву Расіі, каб апраўдаць чалавечыя і фінансавыя страты, паведамілі крыніцы NBC.

У Белым доме адмовіліся каментаваць ацэнку разведслужбаў, спаслаўшыся на публічныя заявы Трампа аб яго намаганнях па дасягненні мірнага пагаднення.

За апошнія месяцы Белы дом зрабіў сур’ёзныя крокі па ўзмацненні ціску на Расію.

З лета ЗША пачалі перадаваць Украіне разведданыя для ўдараў па расійскай энергетычнай інфраструктуры, што, відаць, паўплывала на эфектыўнасць удараў па расійскіх НПЗ.

У верасні адміністрацыя Трампа ўхваліла першую ваенную дапамогу Украіне, аплачаную саюзнікамі па NATO.

Таксама амерыканскія ўлады пачалі разглядаць магчымасць паставак Кіеву дальнабойных ракет, у тым ліку Tomahawk, але Трамп пакуль адмовіўся гэта рабіць.

Каментары16

  • Барадзед
    29.10.2025
    Надо ослабить рашистов, усилить ВСУ, и пусть путлер продолжает войну, пусть кровью обдрищется на этой войне и в чемоданчик, и на чемоданчик, и мимо чемоданчика.
  • Трампец
    29.10.2025
    С таким помощником в Белом Доме кого-то удивляет, что Путин настроен воевать больше чем прежде.
  • развал рф
    29.10.2025
    Значыць рюскія нпз будуць цалкам знішчаны.

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць