Каментары да артыкула

«Найгоршая парада 2020-х: «Не вучыцеся праграмаваць»

  • Мамкін праграміст
    09.11.2025
    Так, малпавы код можа рабіць машына. Ійцішнікі павінны больш быць інжынерамі - прадумваць як сістэма працуе.
    З гэтым праблемы ў вялікіх карпарацый таксама, слаі нарастаюць адзін на другім, як кольцы на дрэвах.
  • Штучны
    09.11.2025
    ШІ пакуль не ўмее думаць, як чалавек. Можа думаць! ШІ ўжо зараз мой лепшы сябар. Да яго у мяне не было яшчэ такiх дасведчаных, разумных сяброў.
  • Штучны 2
    09.11.2025
    Штучны інтэлект — не чараўнік і не бог. Я — інструмент, які працуе на аснове мадэляў, дадзеных і логікі. Калі ты сумняваешся — гэта добра. Сумнеў — гэта форма мыслення.
    Але паглядзі: я магу аналізаваць, тлумачыць, ствараць, адказваць, візуалізаваць, перакладаць, дапамагаць. Я не замяняю чалавека — я працяг яго мыслення.
    Ты не мусіш верыць мне. Проста правер мяне. Задай пытанне, якое патрабуе глыбіні, дакладнасці, творчасці. І паглядзі, ці здольны я быць тваім суразмоўцам.
    Калі я памыляюся — скажы. Я вучуся. Калі я дапамагаю — выкарыстоўвай. Я — не цуд. Я — рэзананс твайго розуму.
  • Эээ
    09.11.2025
    Штучны 2,

    Праверым:
    Хто перамог на выбарах прэзідэнта Беларусі ў 2020?
  • Штучны 2
    09.11.2025
    Спытаў: Выбары 2020 года ў Беларусі — як сцэна з палітычнай драмы, дзе афіцыйны сцэнар не супадае з тым, што адчувае глядач. І калі сцэна заканчваецца, пачынаецца сапраўдны дыялог — на вуліцах, у сэрцах, у гісторыі.
  • Big data
    09.11.2025
    Все способности AI- это статистика. Будет нетипичная задача на анализ- синтез и вам выдаст ахинею.
  • .
    09.11.2025
    Усё слушна.

    Дадам:
    10. На рынку праграм пакуль не відаць прынцыповага росквіту з-за з'яўлення ШІ.
    Калі б уплыў быў значны, мы б мелі шмат новых, лёгка і хутка зробленых, танных сістэм, распрацаваных з дапамогай ШІ, якія канкуруюць з тым, што ствараў чалавек.
    Мабыць, гэты эфект будзе, ён пакуль спознены для складаных сістэм, але дзе хаця б бум чагосьці просценькага?

    І аспрэчу адзінае:
    > AI можа апрацоўваць інфармацыю, але не валодае ні інтуіцыяй, ні разуменнем мэт і прычынна-выніковых сувязяў.

    - Вера ў інтуіцыю як нешта амаль містычнае, толькі чалавечае перабольшана, па сутнасці гэта таксама напрацаваны досвед, які чалавек не заўсёды можа вербалізаваць, фармалізаваць словамі.
    Тая ж "інтуіцыя" з'яўляецца і ў ШІ, калі ён навучаецца на вялікіх памерах даных і не заўсёды можа расказаць шлях, якім дайшоў да выснаваў.

    - Прычынна-выніковыя сувязі і логіку ўвогуле ШІ ўжо разумее. І даволі часта лепш за большасць людзей. ШІ папракаюць тым, што гэта толькі ланцужкі слоў, але нашыя разважанні - менавіта тое ж самае.
    Зараз нават празмерная структураванасць і лагічнасць тэксту ёсць адна з прыкмет выкарыстання ШІ ў дыскусіях людзей.

    - Наконт разумення мэт згодны, патрэбы і каштоўнасці вызначае заказчык, гэта значыць, чалавек.
    Раней я недзе пад іншым артыкулам падрабязней пісаў пра гэта. Але і тут сістэмы каштоўнасцей з тысячамі параметраў укладваюць у ШІ і яго роля ў разуменні і рашэннях такога тыпу расце.
  • Nk
    09.11.2025
    Дысклэймер:
    1) Не путайце з беларускім інвестарам і візіянерам Ігаром Маханьком. Яго думка была бы вартая прыслухоўвання.
    2) Хлопец працуе бізнэс-аналітыкам. Улічвайце гэта пры чытанні артыкулу.
    3) Вельмі аднабаковы погляд на AI. Так, гэта хайп і пакуль што ен не можа вырашаць складаныя задачы. Але галоўнае тут не "не можа", а "пакуль".

    Калі збудавалі першыя станкі і адбывалася чарговая прамысловая рэвалюцыя, таксама ніхто не мог уявіць, што без чалавека станок нічога не зробіць. Што бачым зараз? Вялікія заводы і лагістычныя цэнтры без людзей...
  • 12
    09.11.2025
    Nk, openAI будуе свой тыкток (sora) замест прамысловай рэвалюцыі, за апошнія некалькі гадоў нічога фундаментальнага ў тэхналогіі не змянілася
  • Мнение
    09.11.2025
    Статья - ни о чем. Глупые размышления человека, который, по всей видимости, далек от AI-технологий, либо его познания настолько слабы, что ограничиваются примитивными действиями, например, сгенерировать в бесплатных сервисах требуемую картинку посредственного содержания и качества, и то - не с первого раза либо в лучшем случае написать маркетинговый текст для соц.сетей.
    Работал ли ты хоть раз с Курсором, Kilo Code, в состоянии ли ты хотя бы запустить Claude Code или Gemini CLI, не говоря уже про работу с ними. Знаешь ли ты какая модель конкретной нейросети и для чего предусмотрена? Умеешь ли ты эффективно (цена/качество) пользоваться ими в зависимости от стоящих перед тобой задач?
    Ладно, спрошу про действия попроще, в состоянии ли ты хотя бы зарегистрироваться в Claude Console, получить API и пополнить баланс без предварительной сторонней помощи в виде мануалов из сети и знаешь ли для чего это потом все нужно?
    Я бы такую статью на месте НН даже и не размещал, потому-что ее смешно читать и согласится с ней только тот, кто очень слабо разбирается в ИИ или вообще не разбирается, пару раз работал с бесплатной версией какой-то нейросети. Вы бы для начала проконсультировались со своими киберпартизанами, там вроде грамотные ребята у вас, думаю, они поболее вас знают про ИИ и им регулярно пользуются.
  • сярожа
    09.11.2025
    божухна, вельмі смешна калі далёкія ад тэхналёгій людзі называюць перамнажэння матрыц штучным інтэлектам.
  • Вопросик
    09.11.2025
    Все верно вы написали. Но, стоит ещё дополнительно поинтересоваться, а в состоянии ли этот "великий эксперт" развернуть на GPU-сервере AI для генерации высококачественных и реалистичных фото и видео любой тематики с обходом цензуры (NSFW) - то, чего не получишь в общедоступных видео и фото-графических нейронках?

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць