Свет3838

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі

У польскіх медыя і сацсетках нарабілі розгаласу фотаздымкі дарожных указальнікаў у гміне Орля, недалёка ад беларускай мяжы. Надпісы на іх зробленыя на дзвюх мовах — польскай і беларускай. У некаторых палякаў гэта выклікала абурэнне, але ім прыгожа адказалі, піша MOST.

Указальнік на ўездзе ў Орлю. Фота: MOST

Чаму на ўказальніках пішуць па-беларуску

Двухмоўныя знакі на тэрыторыі гміны Орля стаяць з 2011 года — так пастанавіла мясцовае самакіраванне.

Польскія законы дазваляюць ставіць такія ўказальнікі ў гмінах, дзе не менш за 20% жыхароў належыць да якой-небудзь нацыянальнай меншасці. Да сённяшняга дня гміна Орля — адзіная ў Польшчы, дзе беларуская мова ўжываецца на дарожных знаках. Гаворка ідзе не пра імігрантаў, а пра карэнных грамадзян Польшчы беларускага паходжання, якія спрадвеку жывуць у Орлі.

У іншых частках Польшчы можна сустрэць дарожныя знакі з надпісамі на літоўскай, нямецкай, кашубскай і лемкаўскай мовах.

Чаму на двухмоўныя ўказальнікі звярнулі ўвагу менавіта цяпер

Фотаздымкі знакаў з Орлі разляцеліся па польскіх сацсетках у лістападзе, пасля таго як іх апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook гід і папулярны на Падляшшы блогер Павел Каліноўскі (Paweł Hulajnoga). Ягоны допіс сабраў больш за 2,5 тысячы каментарыяў і 300 рэпостаў.

Многія адрэагавалі негатыўна, а некаторыя нават не здагадаліся, што надпісы зробленыя па-беларуску, а не па-руску.

— Сорам. Нідзе за межамі Польшчы няма назваў на нашай мове. Ці гэта вяртанне да падзелаў [Рэчы Паспалітай]: на Сілезіі — па-нямецку, на Падляшшы — па-руску? — піша карыстальніца Бажэна Лапіньска.

— Прынамсі калі прыйдуць расіяне, то не будуць павінныя новыя знакі ставіць, думка пра будучыню, вартая пахвалы, — з’едліва каментуе Jakub Ko.

— А ў Беларусі таксама так — назвы населеных пунктаў па-польску? Хто бачыў? — пытаецца Крыстына.

— Так не павінна быць. Толькі па-польску, павінны змяніць, — піша Ядвіга Клепацка.

«Каму гэта можа перашкаджаць?»

Аднак большасць каментатараў падкрэслівала разнастайнасць моў і культур на Падляшшы і неабходнасць іх шанавання.

— Як відаць па каментарыях, неразуменне двухмоўнасці і гісторыі польска-беларускага памежжа для людзей з па-за нашага рэгіёна, які большасць лічыць неталерантным і адсталым, — гіганцкае. Жыла і найдалей жыве на Падляшшы меншасць з беларускімі каранямі, якая карыстаецца гэтай мовай або яе дыялектамі. Гэта — не ліберальнае новаўвядзенне, а рэчаіснасць, якую прымаюць і кансерватары, і каталікі, і праваслаўныя, — каментуе карыстальніца Яана Касіньска-Главацка. Яе каментарый стаў самым папулярным, сабраўшы 2,4 тысячы падабаек.

— Для ўсіх, хто абураны, — Польшча была шматкультурнай краінай, мы мелі шматлікія нацыянальныя меншасці. <…> Гэтыя людзі жывуць там пакаленнямі, і гэта іх Айчына, як і ўсіх абураных, — [яны] грамадзяне Польшчы. Нацыянальныя меншасці маюць права на навучанне на сваёй мове і на двухмоўныя знакі. Гэта культурнае багацце, след супольнай гісторыі, узаемапранікнення культур, моў і гэтак далей, — піша карыстальніца Івона Рудоль.

— Гэтыя знакі стаяць з дваццаць год, нічога новага. Прайдзіцеся па нашых могілках — вось тады будзеце ўражаныя. Большасць надпісаў на помніках — не па-польску. Тут размаўляюць на [мясцовых] гаворках, нам гэта не перашкаджае. А перш чым хтосьці напіша поўны абурэння каментарый, раю пазнаёміцца з культурнай разнастайнасцю Падляшша, і наогул краіны, — каментуе Ewa Arleta Bubul.

— Дык у іншых рэгіёнах ёсць двухмоўныя знакі нямецкія, кашубскія, літоўскія. Тут — беларуская мова, і не ведаю, каму гэта перашкаджае, калі руская (старабеларуская. — Заўв. MOST) была афіцыйнай нароўні з польскай у Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў, — піша Матэвуш.

— Нармальнасць. Такія знакі павінны быць на кожным памежжы. Польшча як Дом для ўсіх. Каму гэта можа перашкаджаць? — каментуе журналіст і дзеяч беларускай меншасці на Падляшшы Томаш Суліма.

Каментары38

  • dfdf
    17.11.2025
    В понедельник дайдет до Лукашэнка....
  • Польшча самая развітая з усіх нашых суседзяў,
    17.11.2025
    галоўнае тут, што Польшча самая развітая з усіх нашых суседзяў, уявіць сябе гэта не магчыма ў Старадубе, Вільне ці ў Смаленску
  • Бздура
    17.11.2025
    У Сілезіі дублюць падпісы нават на ўстановах па-сілезку
    Прычым у горнашлёнсках і дольнашлёнсках дыялекты (і іх перадача) розныя

    Велькапалякі кпяць, што мова не сапраўдная, проста польскі з нямецкімі літарамі

    А тут яшчэ кірыліцай напісалі. Аёй! Рускія ідуць!

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

Відэа з тэгеранскага морга сведчаць пра вельмі жорсткае падаўленне пратэстаў у Іране33

Памятаеце фота, як сцюардэса «Белавія» адпачывала ў турбіне самалёта? Дзяўчына распавяла яго гісторыю

Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным2

Трамп прыняў нобелеўскі медаль ад Марыі Карыны Мачада ФОТАФАКТ28

У Жодзіне частка дамоў засталася без ацяплення і гарачай вады

«Падвойнае пасланне для ЗША». У Грэнландыю пачалі прыбываць еўрапейскія вайскоўцы. Пакуль малаколькасныя4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі33

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць