Меркаванні55

«Пасля няўдалай кавалерыйскай атакі ў форме закрыцця межаў суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт мірнага суіснавання з рэжымам»

Прынцып «мірнага суіснавання» дзяржаў з розным грамадскім ладам, які быў актуальны ў часы Халоднай вайны, можа быць прыняты Захадам у адносінах да афіцыйнага Мінска. Гэты прынцып прадугледжвае адмову ад вайны, вырашэнне спрэчак шляхам перамоў і пэўны ўзровень неўмяшання ва ўнутраныя справы, піша ў фэйсбуку Віталь Цыганкоў.

Польскі салдат стаіць на варце на закрытага перахода на мяжы з Беларуссю. Фота: Ansgar Haase / picture alliance via Getty Images

Мірнае суіснаванне з рэжымам?

У час халоднай вайны быў прынцып мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадскім ладам. Што прадугледжвала адмову ад вайны, высвятленне спрэчных праблем шляхам перамоў, пэўны ўзровень неўмяшанне ва ўнутраныя справы.

Можна канстатаваць, што гэты прынцып, не выключана, можа запанаваць у адносінах Захаду да афіцыйнага Менску — незалежна ад таго, як я ці мы да гэтага паставімся.

Калі нагадаць гісторыю, то заходнія краіны адмовіліся ад ідэяў інтэрвенцыі і прызналі ўладу бальшавікоў (усталявалі дыпламатычныя адносіны з Савецкай Расеяй і СССР) у 1923‑24 гадах (ЗША толькі ў 1933-м). Дарэчы, ведаеце, хто зрабіў гэта раней за ўсіх? Хе) Эстонія, Літва і Латвія — у 1920‑м годзе.

У сваю чаргу, СССР даволі доўгі час (афіцыйна) абвяшчаў стаўку на сусветную рэвалюцыю і толькі на 20‑м з'ездзе, у 1956 годзе, была прынята канцэпцыя мірнага суіснавання, якая, дарэчы, відавочна супярэчыла тэорыі марксізму (дык яны прыдумалі, што мірнае суіснаванне — гэта такая форма класавай барацьбы на сучасным этапе). Потым разрадка напружанасці ў 1960— 70‑я прывяла да сумесных палётаў у космас, выставаў, кока-колы, хакейных матчаў ды іншага.

Любыя гістарычныя параўнанні кульгаюць, але так пабудавана наша мысленне — мы шукаем аналагі і супадзенні, для разумення сваёй сітуацыі.

І вельмі падобна, што пасля кавалерыйскай атакі ў форме часовага закрыцця межаў, пасля ўсведамлення таго факту, што гэтая атака мала чаго прынесла — бліжэйшыя суседзі Беларусі могуць выбраць варыянт таго самага «мірнага суіснавання» як больш спакойны, бяспечны і прадукцыйны. Застаючыся пры сваіх палітычных прынцыпах, але разам з тым усведамляючы, што «ўскавырнуць» Лукашэнку на сёння не выглядае вельмі рэалістычным.

Пытанне, вядома, яшчэ і ў тым, ці можа і ці хоча Менск прытрымлівацца формулы мірнага суіснавання, ці захоча ён спыніць усялякія формы гібрыднай агрэсіі.

Але некаторыя факты, як, напрыклад, амаль поўнае знікненне памежнага мігранцкага крызісу за апошнія дні, фактычна нулявыя зафіксаваныя спробы пераходу мяжы — кажуць, што Менск пры жаданні можа (скажам так, пэўны час) выконваць дамоўленасці з свайго боку.

І дарэчы, выглядаюць даволі смешнымі заявы некаторых каментатараў, што Менск не можа кантраляваць мігранцкі крызіс, бо мігрантамі даўно кіруе Масква. Высвятляецца, што вельмі нават можа — калі бачыць у гэтым стымул і неабходнасць. (Гэта ўвогуле такая забаўная тэндэнцыя — валіць ва ўсіх сітуацыях усё на Маскву, тым самым здымаючы адказнасць з Лукашэнкі).

У любым выпадку, пакуль Варшава і Вільня для сябе могуць зафіксаваць, што перамовы прынеслі значна больш вынікаў чым канфрантацыі — мігранцкі крызіс на сёння абнулены, кантрабандныя аэрастаты таксама менш лятаюць, эканамічныя страты ад адкрыцця межаў адмяняюцца, міжнародныя партнёры супакойваюцца.

Ці застанецца гэта толькі тактычным эпізодам, ці можа прывесці да актывізацыі спробаў перагледзець усю стратэгію стаўлення да афіцыйнай Беларусі — ад канфрантацыі да «мірнага суіснавання» — будзем глядзець.

Каментары5

  • Гандурас
    20.11.2025
    Ружовыя мары Лукашэнкі. Як памагаты Пуціна прысуд ён сабе ўжо вынес. Які там мір
  • %
    20.11.2025
    У заходнікаў няма сродкаў, як той казаў, супраць Косці Сапрыкіна. А ў тутэйшых няма ніякага жаданьня.

    Толькі вось колькі працягнецца гэта цішыня на межах? Мяркую не шмат. Але магчыма і не вернецца той шал, які быў. А магчыма і вернецца. Усе будзе залежыць - як бы там не хацелася Цыганкову - ад Масквы і вайны ва Украіне, і тых таемных/уяўных дамоўленасьцяў паміж Пу і Донні
  • М
    20.11.2025
    Любыя перамовы з Лукашэнкам заканчваюцца агрэсіяй Расеі праз тэрыторыю Беларусі

Цяпер чытаюць

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў7

Наўседа: Афіцыйны Мінск пачуў нас13

«Я была стомленая, ненафарбаваная». Беларуску не хацелі прапускаць на мяжы праз фота ў пашпарце20

Нуль парушэнняў: мігранты не спрабавалі нелегальна перайсці межы Літвы, Латвіі і Польшчы7

Вячорка: Калі ты ноч пад абстрэламі перажывеш, тады разумееш, чаму трэба дапамагаць украінцам9

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

Карціну Густава Клімта прадалі за $236 мільёнаў. Гэта рэкорд3

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы38

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Вызваленыя каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Мяркуючы па ўсім, іх не дэпартавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць