Каментары да артыкула

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала

  • Ну
    25.11.2025
    Віншую, што тут сказаць. Малайчына, што дайшла да канца. Але вось гэта вось: "каб новае пакаленне кіроўцаў сапраўды нармальна ездзіла" - не, не працуе яно па пакаленнях. Заўсёды былі, ёсць і будуць доўбні на дарогах. Яны - асноўная небяспека за стырном. ДДД.
  • Парада навічкам ад кіроўцы Сяргея
    25.11.2025
    Трэба было ехаць у ЗША і праз Хуана Гарсіа за паўгадзіны б атрымала.
  • Фейспалм
    25.11.2025
    Главным экзаменом должен быть экзамен на интеллект: там три педали, а иногда даже две, в чем сложность? А правила дорожного движения - самый интуитивный мануал из когда-либо написанных.
  • Влад
    25.11.2025
    Фейспалм , ога, особенно интуитивна буксировка мотоцикла с коляской.
  • Прапанова
    25.11.2025
    Для такіх персон трэба прыдумаць адмысловую налепеку на аўто, каб людзі пасля былі больш пільнымі, калі будуць сутракаць яе на дарозе. Прабачце, але выглядае, што гэтай беларусцы проста лепей было не займацца гэтым. Ну не яе гэта кіраваць аўтамабілем. Можа яны па ўсіх астатніх параметрах выдатны чалавек, але тут відачона праблема не ў інструктарах, аўташколах, літоўскімі экзаменатарамі і гд
  • ня трэба вешаць ярлыкі
    25.11.2025
    Прапанова, упэўнены, што вы не спрабавалі здаваць іспыты на кіраванне у Літве. Насамрэч гэта сапраўднае выпрабаванне, нават для тых, хто мае па 15-20 год стажу
  • Ганка
    25.11.2025
    Прапанова, у Мінску здала ўсё с першага разу, праз 5 год добрага вопыту здавала ў Літве. Практыку здала з 3-га. Але таму што да інструктараў не хадзіла і патрабаванняў ня ведала. Напрыклад пры перастраенні ў некаторых выпадках акрамя люстэрка трэба паглядзець праз плячо, бо там сляпая зона(у РБ скажуць, што не ўмееш карыстацца люстэркам). Нельга ехаць больш за 2300 абаротаў, гэта не экалагічна і памылка. (У Мінску я здавала дык тахометр увогуле не працаваў). Гэты быў першы раз. На другі ў той час у Літве было правіла на экзамене (не пдр) +/-10% ад знака, так пры абмежаванні 40 для мяне крытычнай памылкай стала хуткасць 34км/г. А ўвогуле пад час экзамена абавязкова паркоўка ў гарадскіх умовах, уменне карыстацца навігатарам, чыг.пераезд, кругавое перакрыжаванне, адрэзкі з хуткасцю да 80км/г і г.д. На тэорыі 30 пытанняў з рознай колькасцю правільных. Плюс перад практычным іспытам трэба адказаць на два тэхнічных пытанні, напрыклад: як паглядзець ці працуюць стопнікі? Ці, дзе знаходзяцца розныя вадкасці? Не адказаў, экзамен завалены не пачаўшыся. Калі заваліў, як у РБ вас ніхто не выганяе з машыны, нават калі толькі ад'ехаў і заваліў, адкатаеш увесь маршрут. Шмат хітрых з'ездаў дзе не заўсёды відавочна што транспартная паласа. У экзаменатара планшэт, дзе ён не толькі адзначае ўсё, але і 4 камеры і аўто бачна з розных бакоў, у тым ліку з салона. Гэта вам не па Сямашкі праехацца з адным паваратам і разваротам пасля 10 пытанняў з адным правільным адказам.
  • вось
    25.11.2025
    ня трэба вешаць ярлыкі, калі гэта так - у мяне пытаннечкі наконт вартасці і адэкватнасці экзамена. Калі той, хто практычна ездзіць і не стварае небяспекі, не можа прайсці экзамен - той экзамен нічога не адлюстроўвае, нічога не гарантуе і нічога не варты.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць