Грамадства55

Беларуска з тыктока даведалася, што яе маці загінула на вайне. А тая жывая-здаровая і не збіралася ваяваць за Расію

Жанну з Беларусі выдалі за прапаршчыка Алену Кавалёву, якая нібыта падарвалася на мінным полі.

Наста і яе маці Жанна. Скрыншот відэа ў тыктоку

Наста вядзе блог у тыктоку. Дарэчы, як і яе малодшая сястра Ангеліна і маці Жанна. Уся сям’я любіць здымаць забаўляльны кантэнт для сацсетак. Нічога незвычайнага: побытавыя гісторыі, распакоўкі ды мукбанг (гэта калі ядуць на камеру). Рабілі і жартаўлівыя відэа ў стылі папулярнага карэйскага серыяла «Гульня ў кальмара».

Але нядаўна сям’я стала ахвярай сваёй жа папулярнасці.

У тыкток-акаўнце «Актуально на СВО» з’явілася відэа, у якім штучны інтэлект голасам Насты радасна распавядае:

«Гэта мы праводзім нашу маму на СВА. Ёй зусім нядаўна адрамантавалі зубы і набылі новае адзенне. На ёй яе любімая футболка (з надпісам «Парыжанка» — НН). Яна яшчэ жартавала, што хоча ўзяць Парыж. Мы з сястрой таксама надзелі абноўкі і паехалі праводзіць яе ў дарогу. Гэта быў апошні раз, калі мы бачылі яе жывой. Тыдзень таму мы атрымалі выплаты і адсвяткавалі 40 дзён са дня смерці маці».

@aktualno_na_svo Прапорщик Елена Ковалева погибла, когда машина подорвалась в тылу на минном поле из-за того, что его не нанесли на карты. Дочери Елены получили выплаты и отпраздновали 40 дней з даты похорон #россия #сво #погиб #похороны #война ♬ Last Hope - Steve Ralph

У подпісе да відэа пазначана: «Прапаршчык Алена Кавалёва загінула, калі машына падарвалася ў тыле на мінным полі з-за таго, што яго не нанеслі на карты».

У канале пазначана, быццам тут публікуюцца самыя свежыя навіны з вайны. Таксама абяцаюць плаціць за эксклюзіўны кантэнт.

За пяць дзён ролік набраў больш за 3 мільёны праглядаў і каля 45 тысяч лайкаў. Шмат хто абураецца словам «адсвяткавалі» ў кантэксце смерці.

Але ж галоўнае, вядома, тое, што жанчына, якую насамрэч завуць Жаннай, а не Аленай, жывая-здаровая і нават не думала ісці ваяваць за Расію.

Праз фэйкавы ролік шмат людзей знайшлі і акаўнты дачок Жанны і пачалі пісаць ім непрыемныя словы.

Сама ж Наста ў шоку ад сітуацыі: яна кажа, што аналагічныя відэа ўжо з’явіліся і ў ютубе. Жанна жартуе, што, імаверна, аўтары фэйкаў дадалі ёй як мінімум 50 гадоў да жыцця — бо пахаваць паспелі ўжо чатыры разы. Але малодшая дачка Ангеліна даволі цяжка ўспрымае ўсю гэтую непрыемную гісторыю.

@nas_sam_ @Актуально на СВО ♬ оригинальный звук - тг: Nas_sam

Дзяўчына спрабавала пагаварыць з адміністратарамі тыкток-акаўнта «Актуально на СВО» і дамагчыся выдалення фэйкавага відэа, але там яе проста забанілі.

Тым жа, хто ў каментарах піша пра хлусню, адміністратар адказвае, быццам бы Наста сама з імі звязалася і прасіла апублікаваць гэтае відэа, пры гэтым абяцала заплаціць 10 тысяч рублёў (хутчэй за ўсё, гаворка пра расійскія): «Але выплат мы пакуль не атрымалі, а цяпер яна абвінавачвае нас. Імаверна, дзяўчына вырашыла хайпануць на тэме, падняць сабе прагляды і пашырыць аўдыторыю».

Цяпер сям’я просіць усіх, хто пабачыць той ролік, паскардзіцца на яго, і спадзяецца, што калі-небудзь тыкток усё ж яго выдаліць.

Каментары5

  • Гарамбуш
    27.11.2025
    Кому война, а кому мать родная. На глупых россиянах нормально зарабатывают, собственно для этого сво и начиналось
  • Сонейка
    27.11.2025
    Шкада сям'ю...
  • Імя
    27.11.2025
    Нішто, галоўнае - каб русского міра не пакідалі!

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць