Вайна55

Расійскія войскі пачалі выкарыстоўваць новую зброю — «спячыя дроны»

Расійскія войскі пачалі прымяняць так званыя спячыя дроны супраць украінскіх машын і салдат. Гаворка ідзе пра дроны-камікадзэ, якія гадзінамі чакаюць свайго прымянення на абочыне дарогі — фактычна ў засадзе.

Увесь гэты час аператар павінен сачыць за відэапатокам дрона. Калі да яго набліжаецца украінская машына, «спячы» дрон узлятае і атакуе праціўніка з мінімальнай адлегласці.

Тактыка засады стала магчымай дзякуючы ўсё больш частаму выкарыстанню Расіяй дронаў на аптычным валакне. Такія БПЛА абсталяваныя оптавалаконным кабелем даўжынёй да 30 кіламетраў, які злучае іх з аператарам.

У адрозненне ад FPV-дронаў, што кіруюцца па радыёсігнале, такія апараты можна выкарыстоўваць на вялікай адлегласці і вельмі блізка да зямлі, прычым уключаць імгненна.

Салдат Уладзімір з 4‑й брыгады Нацгвардыі «Рубеж» на поўнач ад Пакроўска распавядае журналісту Bild: «Расійскія спячыя дроны могуць чакаць сваю вайсковую цэль да шасці гадзін. Але калі ніхто не з’яўляецца і зарад батарэі сканчваецца, яны атакуюць і цывільных, каб дрон не дастаўся нам».

Каб абараніць лініі забеспячэння, Украіна будуе ўздоўж фронту ўсё больш «калідораў», накрытых сеткамі (гэтыя сеткі бачныя на відэакадрах з дронаў). Аднак оптавалаконныя БПЛА могуць наводзіцца з надзвычайнай дакладнасцю і выкарыстоўваць нават невялікія прамежкі ў сетках, каб праляцець у калідор і паразіць цэлі на дарозе, якая здаецца бяспечнай.

УСУ таксама выкарыстоўваюць «спячыя дроны», але значна радзей за расійскую армію. Расійская абаронная прамысловасць пры падтрымцы Кітая цяпер вырабляе больш за 1200 дронаў на аптычным валакне ў дзень. Украінская прамысловасць і прамысловасць яе заходніх саюзнікаў — нават не 100. І тыя ў асноўным «made in China», рэзюмуе ваенны аглядальнік BILD Юліян Ропке.

Каментары5

  • Тэхналягія
    02.12.2025
    Вось б Впк прыдумау́ нейкія прылады каб хутка збіваць дроны ( напрыклад лазерамі)
  • Беларус
    02.12.2025
    “Расійская абаронная прамысловасць пры падтрымцы Кітая цяпер вырабляе больш за 1200 дронаў на аптычным валакне ў дзень. Украінская прамысловасць і прамысловасць яе заходніх саюзнікаў — нават не 100. І тыя ў асноўным “made in China”.
    Спадзяюся гэтыя радкі прачытаюць бравыя натаўскія папулісты і еўрапейскія палітыкі, якія толькі на словах выказваюць заклапочанасць ды як папугаі паўтараюць фразу, што іх эканоміка ў разы болей за рф, але ж акрамя папулізму і пустых заяў, трэба рабіць рэальныя крокі, пастаўляць зброю, дроны і як мага болей, інакш расейскія дроны і танкі будуць у вас у ЕС.
  • политзек
    02.12.2025
    с добрым утром наша нива..
    это применяется с обеих сторон с год как..

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

Камандзір Рускага добраахвотніцкага корпусу патлумачыў, ці ён арганізаваў напад на Ідрака Мірзалізадэ9

Зяленскі заявіў, што сітуацыя на фронце найлепшая за 10 месяцаў1

«Табе што, рускіх грошай шкада?» Данейка згадаў забаўны выпадак з Бабарыкам у самалёце15

Жыхарка Мядзельскага раёна ў канцы сакавіка назбірала журавінаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома32

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць