Каментары да артыкула

Даследаванне: як жывуць і зарабляюць беларусы ў Польшчы

  • Ёсік
    03.12.2025
    Уражаньне, што апытаньне праводзілася беларускімі ўладамі, усё па-расейску.
  • Nk
    03.12.2025
    Ёсік, уражанне, што людзі нават не ў стане апрацоўваць звычайную інфармацыю.
    Паглядзіце крыніцу ў нізе скрыншотаў. Гэта Deutsche Welle, якая мае дамен на рускай мове. Чаму НН працуе з DW, а не з першакрыніцай - вось гэта добрае пытанне. А чарговае ныцце ад непісьменных моўных канапных ваяроў ужо не здзіўляе.
  • .
    03.12.2025
    Гэта інфаграфіка рускай рэдакцыі DW (беларускай яны не маюць).
  • Гэта нагадвае як было ў 1930х
    03.12.2025
    Палякі ацэньваюць “якасць” мігрантаў 🤦‍♂️
  • Nk
    03.12.2025
    Гэта нагадвае як было ў 1930х, якасць мігрантаў ацэньваюць зараз усе. І ў гэтым няма нічога дрэннага.
    Некаторыя краіны як Канада, Аустралія і некаторыя іншыя пацшлі яшчэ далей і ацэньваюць вас як у ВНУ, колькасцю набраных балаў.
    Што адбываецца, калі гэтага не рабіць, можна пабачыць у Моленбеке (Брусель), Рінкебю (Стакгольм) ці Капотне (Масква).
  • Дзіўныя дадзеныя
    03.12.2025
    З маіх знаёмых 20-25% максімум канкрэтна з-за рэпрэсіі з'ехала. Астатнія хутчэй эканамічная міграцыя. Айцішнікі, якім кампанія дала загад рэлакавацца, студэнты, проста людзі, якія убачылі ў гэтай хвалі міграцыі магчымасць палепшыць дабрабыт. Ёсць і знаёмыя, якія кажуць, што яны палітычныя, але атрымалі гуманітарную візу на шару і ездзяць у РБ зубы лекаваць.
    Калі большасьць з-за рэпрэсіі з'ехала, чаму такія гіганцкія чэргі на ўезд у РБ у святочныя дні?
  • Nk
    03.12.2025
    Дзіўныя дадзеныя, чаму такія вялікія чэргі?
    Ну, калі б вы не сядзелі на канапе і не абураліся ў каментах , а вывучалі гісторыю Беларусі, Польшчы і Літвы, то ведалі бы, што шмат хто мае сваякоў па абодва бакі мяжы. Есць безвіз з аднаго боку і сваякі (то бок асобныя візы, карты паляка і так далей) з другой. Вось людзі і ездзяць на святы.5
    Калісьці былі адкрытыя мясцовыя пераходы для такіх людзей, жыхароў ля мяжы. Зараз яны зачынены, усе вандруюць праз вялікія.
    Таксама, трэба ведаць, што ў ЭЗ працуе прыкладна 100 тысяч дальнабоеў, якія на Каляды едуць да хаты, бо ўся Эўропа адпачывае.

    Ну і чэргі на Каляды вялікія былі заўседы. Вы як з Месяцу зваліліся. Дзіўныя людзі...
    Проста зараз гэтыя чэргі на 3-5 пераходах, а раней былі на 10-12. І былі яшчэ цягнікі і самалеты.
  • То есть болше 1,5 евро имеют только 14% ойтишнегов?
    03.12.2025
    При стоимости аренды 1000-1200?А ойтишнеги примерно 2400?Это че, прада что ли?Тут в каждой ветке одни богатеи по 5-10к.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць