Грамадства2727

Уладальніцай першай жаночай паляўнічай прэміі стала жонка Ігара Шуневіча

Першай уладальніцай нагруднага знака «Вялікая пяцёрка» стала Таццяна Шуневіч. Яе трафеямі сталі пяць звяроў, паведамляе афіцыйны сайт Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў, што ўзначальвае экс-міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

У 2023 годзе Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў заснавала два нагрудныя знакі для найбольш паспяховых паляўнічых. Жаночы мае назву «Вялікая пяцёрка». Яго ўручаюць тым, каму ўдалося здабыць лася, аленя, казулю, кабана і глушца не ніжэй за ўзровень залатога медаля CIC — найвышэйшай ацэнкі трафея паводле міжнародных стандартаў.

Першай уладальніцай «пяцёркі» стала Таццяна Шуневіч, якая палюе ўжо 15 гадоў. Яна жонка Ігара Шуневіча, былога міністра ўнутраных спраў. Таццяна адзначыла, што з-за канкурэнцыі вырашыла справіцца з задачай за адзін год — і ёй гэта ўдалося.

«Калі б я, не спяшаючыся, расцягнула б гэту справу на пяць гадоў, наўрад ці атрымалася б стаць першай», — сказала паляўнічая.

Фота: БТПР

Першым Таццяна здабыла дзіка. Затым у спісе былі глушэц, казуля, алень і лось. Жанчына распавяла, што справіцца з пастаўленай задачай было надзвычай складана: паляванне забірала шмат сіл і часу.

«Гэта неверагодныя цяжкасці і пазбаўленні, гэта сям’я, якую я амаль закінула на гэты год, гэта родныя, якія пастаянна на нервах і не заўсёды могуць знайсці цябе нават па тэлефоне, гэта дзіця, якое бачыць маці толькі зрэдку. Ды і ў матэрыяльным плане гэта вельмі адчувальны ціск на сямейны бюджэт», — адзначыла жонка экс-міністра, а цяпер якраз кіраўніка Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

Каментары27

  • Ёсік
    15.12.2025
    Добрыя найміты ў лукашэнкі, страляюць у зьвяроў і птушак, лёгка будуць цэліць у беларусаў, хто супраць сіпатага.
  • Žvir
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • .
    15.12.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Валожынскім раёне загінуў 20‑гадовы кіроўца — ён урэзаўся ў апору моста2

Малады магілёвец касіў ад войска на радзіме, а ў выніку пайшоў ваяваць за Расію і знік. Маці спадзяецца, што хаця б у палоне8

Ціханоўская: Мы заклікаем ЗША не ціснуць на Літву наконт санкцый26

Маскве ўдалося прарваць марскую блакаду Кубы. Чаму Вашынгтон не перахапіў расійскі танкер?10

У Вільні каля Сейма Літвы ўзнялі бел-чырвона-белы сцяг як знак салідарнасці з Беларуссю5

Губарэвіч спрабуе ўзяць Бабарыку на слабо: «Ёсць апасенні, што не атрымаецца пераадолець прахадны бар’ер на выбарах у КР?»21

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў17

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць