Каханне і сэкс99

Прапанову Меліціне Станюце абраннік зрабіў на дзвюх мовах: адна з іх — беларуская

Шматразовая медалістка чэмпіянатаў свету па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта не раскрывае імя свайго жаніха, але адкрыла некаторыя новыя дэталі. 

Шчаслівая Станюта напісала ў інстаграме, што хоча падзяліцца некаторымі фактамі. 

«У нас аднолькавы знак задыяку — Скарпіён;

у нас 371 дзень розніцы ва ўзросце (ён старэйшы);

ён брэтонец (поўнач Францыі);

у нас аднолькавая марка машыны (супадзенне);

ён валодае 4 мовамі, я — пяццю».

«І ён зрабіў прапанову на дзвюх мовах: спачатку спытаў па-французску, а потым — па-беларуску! Прыемна, што француз зрабіў прапанову мне не толькі на сваёй мове, але і вывучыў на беларускай мове», — дадала яна. 

Меліціна адказала хлопцу «Oui» — «так» па-французску.

Прапанову абраннік зрабіў ёй у Празе падчас сюрпрызу— вандроўкі — гімнастка да апошняга не ведала, куды едзе, ёй проста сказалі спакаваць валізку. Меліціна думала, што гэта будзе зімовае каляднае падарожжа.

У 2020 годзе выбітная спартоўка падпісала ліст за новыя сумленныя выбары і супраць гвалту і была вымушаная эміграваць. Сёння яна трэніруе дзяцей па ўсім свеце і жыве ў Францыі.

Каментары9

  • Кот
    18.12.2025
    Аналитик, тебе классно?
  • Бярэсце
    18.12.2025
    Аналитик, бяда, калі ў галаве толькі Масква. Дзякуй Богу, французам, кітайцам, японцам, што вывучаюць вашую мову, ад якой вы выракліся. Бяз іх, нашая мова бы цалкам знікла. Вы без усялякай акупацыі, вынішчыці сябе як народ.
  • Снежань
    18.12.2025
    Бярэсце, мяне ўражвае, як вы вось такія, што нібыта і за мову, і за Беларусь, ненавідзіце беларускі народ. Так, ен жыве Ў тлуме прапаганды, мову не ведае, бо жыве ў такім асяроддзі. Дайшло да таго, што японцы ўжо ратуюць беларускую мову... Але ж гэта беларусы, ніякія не расейцы! Ці новую Беларусь вы з гэтым японцам, іспанкай, французам і кітайцам будаваць будзеце?
    Можа вы ўяўляеце сабе нейкую іншую Беларусь, якая адрозніваецца ад існуючай, таксама як па БТ паказваюць нейкую квітнеючую краіну - там у яе назва таксама Беларусь.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць