18‑гадовы былы палітвязень расказаў, што ён сваяк Ціханоўскай. Яго затрымалі, калі ён ехаў ваяваць за Украіну
Аляксей Капліч быў затрыманы пры спробе вылецець у Грузію. 18 гадоў яму споўнілася за дзень да затрымання.

«30 сакавіка мне споўнілася 18 гадоў, а 31‑га сакавіка я ўжо быў затрыманы ў Мінскім нацыянальным аэрапорце — ехаў бараніць Украіну ў складзе трэцяй штурмавой брыгады», — расказаў Аляксей Капліч.
Ён распавёў, што для сябе рашыў, як толькі спаўняецца 18 — адразу едзе [ва Украіну]». Затрымалі ў аэрапорце. На пашпартным кантролі памежнік сказаў: пойдзем да іншай камеры, гэта вас кепска распазнае.
«Я заходжу ў кабінет, накідваюць мех на галаву, адразу тварам у стол», — кажа ён.
Першы допыт адбыўся на наступны дзень пасля затрымання: «12 дзён я жыў у кабінеце. Ніхто з маіх родных не ведаў, дзе я, што са мной».
Аляксей быў асуджаны летам 2025 года на два гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 361‑3 КК (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўцы альбо падрыхтоўцы асоб да такога ўдзелу).
Выйшаў на волю 13 снежня ў складзе 123 дэпартаваных з Беларусі палітвязняў.
Хлопец падзякаваў усім, хто дапамагаў яму, і што зрабілі яго дзяўчыне такі падарунак на дзень нараджэння — ягонае вызваленне.
Таксама ён пацвердзіў, што ён далёкі сваяк Святланы Ціханоўскай, але ў турме на яго гэта ніяк не ўплывала.
Каментары
Запрашаю вас ва Украіну, каб ваяваць у складзе Беларускага Падроздзелу БПЛА – Тактычная Група Крыўцова (ТГК).
[Зрэдагавана]