П’яны мінчук з пярцовым балончыкам напаў на дзвюх жанчын на прыпынку
Інцыдэнт адбыўся на прыпынку ў Заводскім раёне, дзе дзве кабеты чакалі таксі.

Да іх падышоў нецвярозы мужчына, які пачаў абражаць іх, распыліў ім у твар балончык і ўцёк з месца здарэння, піша «Міліцыя Мінска».
Міліцыя хутка яго затрымала. Ім быў 43‑гадовы электрык.
Падчас допыту ён растлумачыў, што агрэсію справакавала адчуванне, нібыта жанчыны абмяркоўваюць яго ў негатыўным ключы. На гэтай падставе ён надумаў правучыць іх.
Распачатая крымінальная справа за хуліганства.
Каментары