Свет1616

Павел Дураў прапанаваў аплачваць ЭКА незамужнім жанчынам, якія хочуць зацяжарыць ад яго

Павел Дураў выступіў з ініцыятывай аплачваць працэдуру ЭКА для незамужніх жанчын, якія хочуць зацяжарыць ад яго. Праграма рэалізуецца разам з адной з маскоўскіх клінік і прадугледжвае шэраг умоў: у прыватнасці, на момант апладнення жанчыне павінна быць не больш за 37 гадоў. Як сцвярджае былая супрацоўніца клінікі, удзел у праграме магчымы выключна для незамужніх.

Фота: Monica Schipper Getty Images for amfAR

Заснавальнік Telegram заяўляе, што дзякуючы донарству спермы ён ужо стаў бацькам больш як ста дзяцей, а таксама мае шэсць дзяцей ад трох жанчын. Сам Дураў называе гэта сваім «грамадзянскім абавязкам» — ён лічыць, што такім чынам дапамагае вырашаць праблему недахопу «якаснага донарскага матэрыялу» і зніжае негатыўнае стаўленне да ідэі донарства спермы.

Бізнэсмен таксама звязвае зніжэнне колькасці сперматазоідаў у свеце з экалагічнымі праблемамі, у тым ліку з забруджваннем пластыкам, і адзначае, што ганарыцца сваім укладам у барацьбу з гэтай тэндэнцыяй.

Паводле ацэнак выдання Forbes, капітал Дурава складае каля 17 мільярдаў даляраў, хоць значная частка гэтай сумы звязаная з коштам Telegram. Сам ён раней заяўляў, што плануе перадаць кампанію некамерцыйнаму фонду. Акрамя таго, Дураў валодае невядомай колькасцю біткойнаў, якія, з яго слоў, набыў яшчэ ў 2013 годзе.

Каментары16

  • Filipp
    24.12.2025
    Малайчына, лепей траціць грошы на новых дзяцей, чым на новых [Рэд. Выдалена] як робяць большасць.

    [Зрэдагавана]
  • Банкі спермы гэта скам
    24.12.2025
    Гэта ненармальна, сотня сіблінгаў, якія ня ведаюць адзін аднаго і потым дадуць блізкароднаснае патомства
  • .
    24.12.2025
    З чаго ён вырашыў, што з'яўляецца "якасным матэрыялам"? Вялікая самаацэнка.
    Ідэі праз гены не перадаюцца, а нават калі б перадаваліся, якасць яго ідэй сумнеўная.

    І ўдзел у павелічэнні насялення Расеі - для чаго? Больш забойцаў (у горшым выпадку) або больш няшчасных людзей (у лепшым).

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць