Грамадства2929

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам

Прапагандысцкі фільм з удзелам баранавіцкага прадпрымальніка Анатоля Вайцяхоўскіага анансавала беларускае тэлебачанне. Фільм ад Ксеніі Лебедзевай называецца «Уцёкі дадому». 

Як абяцаюць прапагандысты, яны раскажуць пра лёс Уладзіміра Усера, немаладога актывіста з Бабруйска, які ўляпаўся ў фільм БТ і шпіянаж у Польшчы. 

«Сябар Уладзіміра, Анатоль Вайцяхоўскі, які цудам вярнуўся дадому, распавядае праўду: збіццё пры затрыманні, галеча, поўная абыякавасць так званых «дэмсіл» і адсутнасць якой-небудзь дапамогі», — анансуюць стужку прапагандысты. 

На пачатку студзеня актывісты Беластока забілі трывогу: знік прадпрымальнік і заснавальнік папулярнай у 1990‑я баранавіцкай газеты «Шаг» Анатоль Вайцяхоўскі, які пасля пратэстаў 2020 года выехаў у эміграцыю. 

Мясцовыя заўважылі, што мужчына перастаў з’яўляцца на працы ў таксі пасля таго, як памёр яго экс-сусед па кватэры Уладзімір Усер. Той знаходзіўся ў Польшчы пад следствам па справе аб шпіянажы.

Аднак, як стала вядома «Нашай Ніве», пакуль у Беластоку панічна шукалі Анатоля Вайцяхоўскага, уяўляючы самыя розныя версіі знікнення, ён знайшоўся ў Беларусі.

Да паслявыбарчых пратэстаў 2020 года Вайцяхоўскі з сям’ёй жыў у Баранавічах, пэўны час працаваў на раённым вузле электрасувязі. У сярэдзіне 1990‑х Вайцяхоўскі стаў адным з заснавальнікаў мясцовай газеты «Шаг». Гэта адна з першых прыватных газет горада і некалі адна з самых папулярных, яе наклад сягаў 11 тысяч экзэмпляраў. Пазней яна перафарматавалася ў чыста рэкламную. У пачатку 2000‑х Вайцяхоўскі сышоў з журналістыкі, стаў прадпрымальнікам. Ён займаўся медыцынай і таварамі для здароўя.

У 2023 годзе Вайцяхоўскага затрымаў ГУБАЗіК — за тое, што Анатоль пакідаў у тэлеграме каментарыі супраць расійскага ўварвання ва Украіну і гвалту сілавікоў, але калі яго выпусцілі, ён аператыўна эвакуяваўся за мяжу пры дапамозе «Байсола».

Каментары29

  • Из Белостока.
    12.01.2026
    Эти люди, приехали как на куррорт и думают что их тут будут содержать. Нет. Эмиграция - это тяжело. Тут надо работать, фактически жизнь опять началась с нуля. Надо учить язык, надо оформлять документы - хоть беженцам это проще. К этому надо быть готовым.
  • Фемида
    12.01.2026
    Скоро на Беларусь 1 первый фильм из серии о пропагандистах « Жизнь без совести. Ксения Лебедева».
  • Спадар
    12.01.2026
    Кринж , А марсіянам ня трэба? ;)))Насамрэч "сканаваць" ---- гэта справа самой беларускай апазіцыі!!!

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

Тры прасцюсенькія перамены ў звычках могуць падоўжыць жыццё4

Рэдкі чарнавік песні Боба Дылана знайшлі ў кнізе, што прадавалася ў кнігарні

Усё менш і менш: колькі і якія візы выдае беларусам Германія3

Лукашэнка выцягнуў Умку нават на хакейную пляцоўку ВІДЭА10

Трамп звольніў генеральнага пракурора. Гэта можа быць звязана са справай Эпштэйна3

Начальнік са Следчага камітэта ехаў п'яным, груба парушаў ПДР, біўся з даішнікамі і ўцякаў ад іх. Атрымаў «хімію»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі9

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць