Меркаванні1616

Фядута пра тое, ці будзе Коля пераемнікам Лукашэнкі

Літаратуразнаўца і паліттэхнолаг Аляксандр Фядута ў вялікім інтэрв'ю «ТОКу» распавёў, чаму сям'ю Лукашэнку пасля яго сыходу будзе рваць яго атачэнне і ў чым злачынства Лукашэнкі перад Колем.

Аляксандр Фядута згадвае: у канцы 1994-га, калі ён звальняўся з Адміністрацыі прэзідэнта, дзе фактычна выконваў ролю прэс-сакратара, ён меркаваў, што Лукашэнка пратрымаецца ва ўладзе роўна два тэрміны, якія дапускала тагачасная Канстытуцыя.

«Я разумеў, што ніякага імпічменту не будзе, што ён уладу ўтрымае, але я не думаў, што ён будзе спрабаваць утрымліваць яе пажыццёва», — заўважае паліттэхнолаг.

У 2008 годзе Аляксандр Фядута сцвярджаў, што з’яўленне малодшага сына Колі павінна прымусіць Лукашэнку задумацца аб сыходзе:

«Абараніць хлопчыка ён будзе здольны толькі тады, калі захавае павагу да сябе і калі ён будзе моцны і папулярны. Тое, што зрабіў Лукашэнка, — гэта злачынства не столькі перад беларускім народам (ён лічыць, што беларускі народ абавязаны яму, як зямля калгасу), а вось перад гэтым хлопчыкам, перад сваім малодшым сынам».

Як тлумачыць паліттэхнолаг, цяпер часы змяніліся. У існуючых умовах, «як бы ні сыходзіў Лукашэнка, яго ўласнае атачэнне будзе рваць гэтую сям'ю. (…) Бо ім трэба будзе даказваць народу, што яны былі ўсяго толькі інструментамі ў ягоных руках, што ён іх прымушаў».

Фядута падкрэслівае: Лукашэнка нікога са сваіх чыноўнікаў не прымушаў.

«Ён задавальняў усе просьбы аб сыходзе. І калі ты знаходзішся там, значыцца, цябе гэта задавальняе. І ты знаходзішся там да таго моманту, пакуль цябе гэта задавальняе».

Паліттэхнолаг папярэджвае:

«Тое, што будзе адбывацца з сям’ёй Лукашэнкі пасля — гэта будзе несправядліва, таму што тыя, хто будуць яго рваць, будуць яшчэ горшыя за яго. Бо ён сапраўды верыць у тое, што ён робіць, ён верыць, што інакш нельга. А яны добра разумеюць, што яны робяць. Тут не вера, тут карысць».

Коля Лукашэнка з бацькам у Пекіне, 3 верасня 2025 года. Фота: Alexander Kazakov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Фядута лічыць, што ў свой час Лукашэнка разглядаў магчымасць адыходу ад улады «па мадэлі Назарбаева», аднак, улічваючы далейшае развіццё падзей, а таксама беручы пад увагу лёс сям'і Карымава ва Узбекістане, цяпер ён разумее, што гэта немагчыма.

«Зараз толькі два варыянты ў яго: альбо пажыццёвае прэзідэнцтва, альбо эміграцыя», — даводзіць паліттэхнолаг.

Фядута пагаджаецца, што раней ён лічыў, нібыта нараджэнне малодшага сына зрабіла Лукашэнку больш добрым, аднак цяпер яго паводзінамі кіруе іншае пачуццё:

«Цяпер ім кіруе не любоў да Колі, цяпер ім кіруе страх за сябе».

Фядута не верыць у тое, што Коля разглядаецца як рэальны пераемнік: «Ён жа не панізіў планкі ўзросту [кандыдата ў прэзідэнты] хаця б да трыццаці гадоў. Ён падняў [з 35 да 40 гадоў]. Гэта робяць, калі разумеюць, што сын не будзе пераемнікам».

Чаму Лукашэнка хавае жонку

Па словах Фядуты, пытанні аб тым, чаму Лукашэнка ніколі не з’яўляецца разам са сваёй жонкай, яму задавалі журналісты яшчэ падчас працы ў Адміністрацыі прэзідэнта.

«Журналісты дасталі мяне гэтым пытаннем. Урэшце я падышоў да Аляксандра Рыгоравіча і сказаў: «Аляксандр Рыгоравіч, прабачце, прэзідэнты бываюць жанатыя, нежанатыя і ўдовыя. Калі мы будзем забіваць Галіну Радзівонаўну?» — згадвае Фядута.

Па яго словах, Лукашэнка зразумеў жарт і ў сваю чаргу спытаў: «Ты хочаш, каб я хлусіў народу?» — «Не» — «Тады будзе так, як ёсць».

Каментары16

  • Я не злапомны, проста памяць добрая
    09.02.2026
    Фядуту з яго бэкграундам з пачатку 90-х лепей бы памаўчаць.
  • Алегорыи
    09.02.2026
    Наконт, што атачэньне Лукавага парвуць Калька, ёсьць сумневы... Были б гэта были сапраудныя вауки, то няма пытаньняу, але ж яны тольки шакалы...
  • Тут другой вопрос
    09.02.2026
    А Умка будет?

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць