Ад рэдакцыі66

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як

Беларусы, якія працуюць у Польшчы — незалежна ад грамадзянства, — пры падачы абавязковай падатковай дэкларацыі за мінулы год могуць накіраваць 1,5% падаходнага падатку на дзейнасць грамадскіх арганізацый. Нічога свайго вы не патраціце — вы проста маеце права скіраваць частку ўжо сплачанага падаходнага падатку на тыя ці іншыя грамадскія мэты на свой выбар. Падрыхтавалі для вас падрабязную інструкцыю, як падтрымаць «Нашу Ніву», не патраціўшы пры гэтым ані гроша. Калі вы працуеце ў Літве, то вам сюды.

Падрабязная інструкцыя

Падатковыя рэзідэнты Польшчы абавязаны штогадова падаваць падатковыя дэкларацыі — РІТ з 15 лютага па 30 красавіка. Аднак чым раней вы гэта зробіце, тым раней атрымаеце частку падатку, сплачанага за вас працадаўцам. 

Каб гэта зрабіць, неабходна зайсці на сайт podatki.gov.pl.

Сайт даступны на трох мовах: польскай, англійскай і ўкраінскай. Пасля аўтарызацыі вы трапіце на epit.podatki.gov.pl, сістэма прапануе вам запоўніць неабходную форму. 

Для пачатку падачы дэкларацыі трэба націснуць на Złóż PIT. 

Падчас запаўнення дэкларацыі галоўнае — не прапусціць пункт «1,5% podatku dla OPP» (перадача 1,5% падатку, які падлягае выплаце грамадскай арганізацыі). 

У полі «numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 0000507234 — ён адпавядае польскаму фонду-партнёру FaniMani, які дапамагае «Нашай Ніве» сабраць адсотак ад падатку.

Далей у полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» трэба ўвесці лічбы 82197 — гэта наш ўнікальны нумар арганізацыі ў сістэме FaniMani.

Тут трэба быць максімальна пільнымі, бо калі вы не ўвядзеце гэтыя лічбы, сістэма FaniMani не будзе ведаць, якой арганізацыі пералічылі грошы.

Пасля пастаўце птушачку «Wyrażam zgodę» (згодзен) і націсніце кнопку «Zatwierdź» (зацвердзіць). Далей працягвайце запаўняць дэкларацыю і адпраўце яе ў канцы, калі ўсё гатова.

Такім простым і цалкам бясплатным для вас чынам вы можаце падтрымаць «Нашу Ніву» — бастыён беларушчыны і крыніцу інфармацыі для ўсіх нашых, і тут, і там.

Зніжкі вам — падтрымка нам!

У беларусаў, якія жывуць у Польшчы або проста робяць там закупы, ёсць яшчэ адна магчымасць цалкам бясплатна і, галоўнае, бяспечна падтрымліваць «Нашу Ніву».

Напрыклад, пры куплі Iphone у mediamarkt.pl да 9 сакавіка, вы атрымаеце Airtag у падарунак. 

Сетка крам з адзеннем і абуткам Sizeer дорыць зніжкі да 30%.

А ў geekbuying.pl да канца лютага дзейнічае 4% зніжка на ўсе тавары па прамакодзе GEEKBUYINGPL3.

Данаты любым зручным для вас спосабам

Збор праз Патрэон бяспечны. Ніхто не бачыць, на што вы ахвяруеце. Бачны толькі ваш плацеж на Патрэон, а мы атрымліваем пасля грошы ад гэтай платформы.

Каб пачаць падтрымліваць нас праз Patreon — пераходзьце па спасылцы

Таксама вы можаце падтрымаць нас праз PayPal або праз Buy Me a Coffee

Без камісій, рэгістрацыі і абавязкаў

Калі вы жывяце за мяжой і для вас гэта бяспечна — вы можаце пералічыць любую суму на наш адмысловы рахунак, прызначаны для атрымання ахвяраванняў. 

Гэты спосаб зручны тым, што вам не патрэбная дадатковая рэгістрацыя ў нейкім сэрвісе, а «Наша Ніва» атрымае ўсю суму ахвяравання. 

Вось нашы рэквізіты з адмысловым рахункам для ахвяраванняў:

Атрымальнік: VSI Nasha Niva Fund

Адрас: Liejyklos str. 3, 01144 Vilnius, Lithuania

Код арганізацыі: 305965367 (аналаг нашага УНП)

Банк: «Swedbank», AB

Адрас банка: Konstitucijos pr. 20A, 03502 Vilnius, Lithuania

SWIFT: HABALT22

Нумар рахунка: LT667300010173374437

Пры данаце на суму да 1500 еўра — дастаткова ўвесці слова «Donation» у поле «прызначэнне плацяжу». Калі вы гатовыя заданаціць больш за 1500 еўра, то спатрэбіцца скласці дамову. 

Сярод іншага вы можаце зрабіць данат у крыптавалюце:

TMMGVZZ9BNxKmK1pT82Zd1trxvhQZeEwYe (USDT Tron)

Каментары6

  • Niech żyje Niwa!
    16.02.2026
    Дзякуй за вашу працу
  • Ок
    16.02.2026
    Нелянівая няжмінда, Ціханоўская з офісам Ціханоўскай і кабінетам Ціханоўскай са сваіх заробкаў няхай працэнт адлічваюць.
  • Žvir
    16.02.2026
    Treba pasprabavać, kali jość takaja mahčymaść.

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне15

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

«Мегатоп» прадаваў кеды з палітычнай абрэвіятурай — прыбралі праз 30 хвілін пасля паста ў Азаронка19

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных14

«Вырашыце пытанне, каб я змог спакойна прыляцець». Лукашэнка расказаў, чаму не паляцеў у Вашынгтон14

Вось відэазапіс фестывалю «Вершы на асфальце», дзе Някляеў прачытаў свой верш «На імяніны святога Валянціна»1

«Не меў рацыі». Мінскі майстар, які зняў ролік пра кепскі сэрвіс беларускага ноўтбука, запісаў «пакаяннае» відэа7

Былая фаварытка Лукашэнкі Марыя Васілевіч нарадзіла дзіця12

«Белтэлекам» атрымаў новага гендырэктара2

У Маладзечанскім раёне некалькі дзён існавала «беларуская Антарктыда» і замерзлы Ніягарскі вадаспад

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне15

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць