Грамадства11

Сезон вясновых кірмашоў стартуе ў Мінску 28 сакавіка

Лакацыяй абрана пляцоўка каля «Чыжоўка-Арэны».

Вясновыя сельскагаспадарчыя кірмашы выхаднога дня пройдуць у сталіцы з 28 сакавіка. Пра гэта журналістам 23 сакавіка паведаміла начальніца галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Алена Нагорная, пішуць Мінск-навіны. 

— Яна найбольш ёмістая, што дазволіць прыехаць на яе большай колькасці як вытворцаў, так і пакупнікоў, — адзначыла А. Нагорная. — Акцэнт пры распрацоўцы канцэпцыі быў зроблены на тым, каб у адным месцы можна было набыць не толькі плодаагароднінную прадукцыю, якая яшчэ засталася ад леташняга ўраджаю, але і саджанцы, і расаду.

У сакавіку кірмаш будзе праходзіць два дні — 28 і 29 сакавіка.

У пачатку красавіка ён будзе дзейнічаць толькі па суботах — 4 і 11 красавіка. Затым ён разгорнецца 18—19 і 25—26 красавіка.

Наведаць кірмашы можна будзе з 8:00 да 16:00.

Каментары1

  • Сама едзь у сваю Чыжоўку
    23.03.2026
    Чыноўніца Алена Нагорная хоць у курсе, што ёсць людзі, якія не маюць аўтамабіляў і перасоўваюцца на грамадскім транспарце?
    Яна ў курсе, што людзям цяжка цягнуць на сабе сумкі?
    Не, яна яўна не ў курсе.
    Таму робіць ярмарку вялікую, але адну на ўвесь 2-х мільённы Мінск.
    Пакупнікам не зручна, але ёй по фіг.
    Галоўнае, што ёй у адным месцы лёгка ўсіх кантраляваць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць