Каментары да артыкула

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў

  • Жвір
    24.03.2026
    Гэта, безумоўна, з падачы Масквы, крамлёўская йдэйка.
  • Але ж
    25.03.2026
    Жвір , ідэйка, можа і крамлёўская, але рэалізацыя вашынгтонская. Да нападу на Іран ніхто трафік у Персідскай затоцы не чапаў.
  • Жвір
    25.03.2026
    Але ж, Іран не чапаў трафік у Хармузе да атакі на Тэгеран ? Чапаў. Вы можа ня ведаеце, Іран захопліваў танкеры Стэна лайн, былі выпадкі мініраваньня танкераў і падрыву, Іран глушыў сігналы GPS, непасрэдна ў раёне TSS, ствараючы небясьпеку ў навігацыі. Па выхадзе з TSS, танкеры былі вымушаны мяняць звыклыя маршруты, абмінаючы іранскія воды ў затоцы, што таксама стварала праблемы ў навігацыі. Іран падтрымліваў і ўзбройваў хусітаў Йемена, якія ў сваю чаргу рабілі атакі непілатаванымі плыўсродкамі на танкеры, што йшлі ў Чырвонае мора, пускалі іранскія ракеты, мінірававалі бабэльмандэп, быў прамы захоп (напрыклад) судна Ro-Ro, якое належала самай буйной кампаніі-перавозчыка аўтамабіляў. Пра дробныя правакацыі Ірана ў Хармузе я і казаць ня буду... Там даўно напрошваліся тэрапеўтычна-ацьвераджальныя дзеяньні, нажаль Трамп ня тая асоба, каб давесьці справу да канца. Але і краіны рэгіёну таксама прад'явілі сваю пасыўнасьць, у разьліку на рашучасьць Трампа.
  • Жвір
    24.03.2026
    На колькі памятаю, TSS знаходзіцца ў межах аманскай часткі пратокі, і далей, па выхаде з TSS, як у бок Персіцкай затокі, так і да Індыйскага акіяну, флот можа праходзіць застаючыся па-за марскімі межамі Ірана. Дык якога хрэна Іран распухірыўся ? 100% гэта маскоўская йдэйка, мэта якой захаваць напружанасьць на ўваходзе ў ПЗ нават пасьля падпісаньня мірнай, як мяркуецца, дамовы з USA.
  • Вожык
    25.03.2026
    Жвір , а што случылась?)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць