Грамадства

У Еўрапарламенце на Дзень Волі выступілі ў падтрымку беларусаў

Старшыня Еўрапарламента Раберта Метсола напярэдадні пасяджэння 25 сакавіка выступіла з заявай у падтрымку беларусаў. Таксама сумесную заяву з гэтай нагоды выдала група дэпутатаў.

У Еўрапарламенце 25 сакавіка 2026 года

Раберта Метсола ў сваёй заяве адзначыла, што гэтая дата мае асаблівае значэнне для Беларусі як сімвал барацьбы за свабоду і дэмакратыю.

@nashaniva Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі #дзеньволі #25сакавіка #жывебеларусь #бчб #беларусь ♬ New Home - Frozen Silence

«Сёння мы адзначаем Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю, вядомы як Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Беларусь абвясціла незалежнасць. Для мільёнаў беларусаў гэтая гадавіна стала магутным сімвалам пратэсту супраць прыгнятальнай дыктатуры. І мы карыстаемся гэтай магчымасцю, каб зноў пацвердзіць нашу падтрымку ўсім беларусам, якія змагаюцца за свабодную і дэмакратычную краіну».

У Еўрапарламенце 25 сакавіка 2026 года

Аўтары заявы ад дэпутатаў падкрэслілі, што Дзень Волі — гэта не толькі гістарычная дата, але і сімвал імкнення беларусаў да свабоды, годнасці і самавызначэння. Сёння ён набывае асаблівае значэнне як знак супраціву ва ўмовах працяглых рэпрэсій пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.

У заяве адзначаецца, што, нягледзячы на вызваленне некаторых палітвязняў, каля 900 чалавек па-ранейшаму застаюцца за кратамі, а рэпрэсіі працягваюцца. Асаблівую занепакоенасць выклікае ціск на грамадзянскую супольнасць і беларускую культуру.

Еўрадэпутаты падкрэсліваюць, што суверэнітэт Беларусі знаходзіцца пад пагрозай на фоне ўзрастаючай залежнасці ад Расіі, і заклікаюць да яго абароны. Яны пацвярджаюць падтрымку дэмакратычным сілам Беларусі і права беларусаў самастойна вызначаць сваю будучыню.

Аўтары заявы выказалі салідарнасць з беларусамі па ўсім свеце і падкрэслілі, што Еўропа працягне падтрымліваць шлях Беларусі да свабоды, дэмакратыі і вяртання ў еўрапейскую сям’ю.

Заяву падпісалі: старшыня Камітэта па замежных справах (AFET) Дэвід Макалістэр, старшыня Падкамітэта па правах чалавека Мунір Сатуры, старшыня Дэлегацыі па сувязях з Беларуссю Малгажата Гасеўская, а таксама ад імя Бюро дэлегацыі — першы віцэ-старшыня Томаш Тобэ і другі віцэ-старшыня Міхал Кабоска, а таксама пастаянны дакладчык AFET па Беларусі Хельмут Брандштэтэр.

Каментары

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць