Грамадства22

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?

На адной з АЗС «А-100» у Навадворскім сельсавеце пад Мінскам з’явіўся аўтамат з робатам-барыстам, які сам гатуе каву і нават малюе латэ-арт на пенцы. Унутры ўстаноўкі ёсць кавамашына, апарат для малюнкаў і механічная рука, якая робіць увесь працэс — ад падстаўляння кубачка да падачы напою, піша pristalica.by.

У меню не вельмі шмат пазіцый: амерыкана, латэ, капучына, эспрэса і флэт-уайт, а таксама шакаладны напой. Карыстальнік можа выбраць цукар, тэмпературу, крэпасць і нават малюнак на пенцы.

Журналісты самі папрасілі робата-барысту прыгатаваць латэ і шакалад. Кава гатуецца прыкладна за дзве хвіліны, пры гэтым сам працэс выглядае як невялікае шоу. Малюнак на латэ атрымаўся акуратны, але сам напой па смаку аказаўся звычайным, як з аўтамата. Шакалад, наадварот, спадабаўся больш — ён атрымаўся насычаны і прыемны.

З мінусаў адзначылі складанае і перагружанае меню — шмат налад, у якіх не адразу разбярэшся, і часам прасцей замовіць каву ў жывога барысты.

Кошт усіх напояў аднолькавы — 6,50 рубля, аплата адбываецца на касе запраўкі. Аб’ём каля 240 мл.

Па выніку адзначаецца, што ў цэлым гэта цікавы вопыт і забава, але для тых, хто шукае сапраўды якасную каву, лепш выбраць звычайныя кавярні.

Каментары2

  • Толik
    27.03.2026
    Подождите! Откуда на заправке кофе?!
    Вроде ж победили эту буржуйскую привычку!)
  • Да, победили дегенератов
    27.03.2026
    Толik, Которые на заправке очереди выстраивали

Цяпер чытаюць

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

200 расійскіх вайскоўцаў будуць сёлета задарма адпачываць у беларускіх санаторыях7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш16

У Варшаве пакажуць пяць найлепшых тэкстаў сучасных беларускіх драматургаў — уваход вольны1

Лукашэнка загадаў, каб гарадская медыцына была даступная жыхарам рэгіёнаў6

У Мінску адбыўся разліў азотнай кіслаты

Сёння — 1500‑ы дзень вайны ва Украіне3

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома11

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць