Усяго патроху66

АНТ запускае інтэлектуальнае шоу — гэта калька сусветнага хіта

АНТ набірае ўдзельнікаў. А пераможцу абяцаюць узнагароду 10 тысяч рублёў.

Фота: АНТ

На рэсурсах канала АНТ з'явілася аб'ява пра хуткую прэм’еру — інтэлектуальнае шоу «Адзін на адзін». Гэта гульня з 49 удзельнікамі, кожны з якіх займае сваю ячэйку на полі і з’яўляецца экспертам у нейкай сферы: напрыклад, шмат ведае пра сучасную музыку, гатункі віна ці авіяцыю.

Паводле правілаў шоу, гульцы мусяць кідаць адно аднаму выклік і адказваць на простыя пытанні. Пераможца такой міні-дуэлі забірае сабе ячэйку суперніка, а той, хто выцісне ўсіх супернікаў з поля, атрымае 10 тысяч рублёў. Таксама на полі будуць сакрэтныя зоны з дадатковымі прызамі.

Цяпер АНТ чакае заяўкі ад патэнцыйных удзельнікаў шоу.

«Адзін на адзін» — клон папулярнага галандскага праекта The Floor, вось толькі памер поля зменены: калі ў АНТ на полі будзе 49 ячэек (квадрат 7×7), то ў галандцаў была 81 ячэйка (9×9). Такім чынам АНТ адаптуе фармат пад меншую па памеры студыю або проста робіць змены, каб пазбегнуць абвінавачванняў у сляпым капіраванні.

Паводле трэйлера АНТ, вось так мусіць выглядаць гульнявое поле «Адзін на адзін»
А гэта — кадр з аўстралійскай версіі шоу The Floor. Фота: U&MaxAnimate Global / YouTube

The Floor упершыню выйшла ў Нідэрландах у 2023 годзе і хутка разляцелася па свеце. Фармат шоу прадалі ў дзясяткі краін — ад Аргентыны і Аўстраліі да Польшчы і Латвіі. Асабліва папулярным шоу атрымалася ў ЗША: тамтэйшыя пераможцы могуць выйграць 250 тысяч даляраў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Пеця
    30.03.2026
    АНТ і інтэллект паняцці нясумяшчальныя
  • Намасце
    30.03.2026
    Я спадзяюся, што весці шоу будзе Бузава? :)))
  • Леха
    30.03.2026
    Намасце, Дудинский с супругой

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

ЗША адправілі касмічны карабель з астранаўтамі на Месяц11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць