Рубіа пацвердзіў, што ЗША могуць перанакіраваць зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход
ЗША яшчэ не перанакіроўвалі зброю, прызначаную для Украіны, на Блізкі Усход, але могуць гэта зрабіць, заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа 27 сакавіка ў французскім аэрапорце Ле-Буржэ, паведаміў тэлеканал CNN.

«Гэтага яшчэ не адбылося. Нічога яшчэ не было перанакіравана, але гэта магчыма», — сказаў ён.
Ён удакладніў, што падобныя пастаўкі зброі было б няправільна называць «перанакіраваннем».
«Гэта не перанакіраваная зброя, гэта наша зброя. Гэта продажы, вайсковыя пастаўкі для PURL, аплачаныя НАТА. І пытанне ў нейкі момант заключаецца ў тым, што калі ў нас узнікне неабходнасць — дазвольце мне выказацца ясна — калі ў Злучаных Штатаў узнікне ваенная неабходнасць, ці то папаўненне нашых запасаў, ці то выкананне любой місіі ў нацыянальных інтарэсах ЗША, мы заўсёды будзем на першым месцы, калі гаворка ідзе пра нашу зброю.
Я думаю, гэта справядліва для любой краіны ў свеце, калі толькі гэтая краіна хоча выжыць. Таму мне няма чаго аб’яўляць, я не магу сказаць, што гэта адбываецца проста цяпер, але гэта можа здарыцца», — заявіў Рубіа.
Раней ад чыноўнікаў у адміністрацыі прэзідэнта ЗША саюзнікам паступалі папярэджанні аб тым, што амерыканскія пастаўкі зброі ва Украіну могуць быць прыпыненыя ў найбліжэйшыя месяцы.
Таксама Рубіа абверг словы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага пра тое, што ЗША нібыта патрабавалі вывесці ўкраінскія войскі з Данбаса ў абмен на гарантыі бяспекі.
«Гэта хлусня. І я бачыў, як ён гэта казаў, і прыкра, што ён так кажа, бо ён ведае, што гэта няпраўда. Яму казалі не гэта», — сказаў дзяржсакратар ЗША.
Ён патлумачыў, што насамрэч Зяленскаму казалі зусім іншае:
«Што яму было сказана вельмі ясна, і ён павінен быў гэта зразумець, дык гэта тое, што гарантыі бяспекі даюцца толькі пасля заканчэння вайны. Але гэта не было звязана з умовай «калі толькі ён не аддасць тэрыторыю». Я не ведаю, чаму ён кажа такія рэчы. Гэта проста няпраўда».
Зяленскі: ЗША хочуць, каб Украіна выйшла з Данбасу ў абмен на гарантыі бяспекі
ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса
Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?
Зяленскі заклікаў Трампа для заканчэння вайны мацней ціснуць на Пуціна, а не на яго
Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран
Каментары
1. Здольнасць выконваць свае абавязкі - Рэд. выдалена.
2. Праца на Крэмль - Рэд. выдалена.
3. Каштоўнасць свабодаў і правоў чалавека - Рэд. выдалена.
))) Да гэтага ўсяго ...)))
Я узгадал і тое што Рубія у рэспубліканцаў был блізкі да Маккейна