Свет

У Маскве на гіганцкі тэрмін асудзілі маладога беларуса — за падпал лакаматыва яму заплацілі ўсяго $26

Вайсковы суд асудзіў 20‑гадовага грамадзяніна Беларусі Ілью Аляшкевіча да 16 гадоў па артыкуле за тэракт, учынены групай асоб па папярэдняй змове. Яго равесніку расіяніну Антону Бакланаву далі 15 гадоў, піша «Коммерсантъ».

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаныя шукалі хуткі заробак у тэлеграме. За ўзнагароду 120 тысяч расійскіх рублёў (каля 1500 даляраў) ім прапанавалі падпаліць аўтаматрысу (адмысловы самаходны вагон) на станцыі Быкава ў Маскоўскай вобласці.

Хлопцы злілі бензін з аўтамабіля «Газэль» у гаражным кааператыве, пасля чаго Аляшкевіч разбіў шкло ў вагоне і падпаліў кабіну, а Бакланаў здымаў працэс на відэа для справаздачы куратару. У выніку маёмасці была нанесена шкода сумай каля 70 тысяч даляраў, хоць за выкананне задання Аляшкевіч атрымаў усяго 26 даляраў.

Кваліфікацыя справы выклікала спрэчкі паміж сілавымі структурамі. ФСБ, якая праводзіла экспертызы, не ўгледзела ў дзеяннях маладых людзей тэрарыстычных матываў або намеру на дыверсію. Супрацоўнікі ФСБ прыйшлі да высновы, што фігурантаў увялі ў зман і іх дзеянні варта кваліфікаваць як прывядзенне ў непрыдатнасць транспартных сродкаў, што прадугледжвае да аднаго года зняволення.

Аднак пасля перадачы справы ў МУС расследаванне працягнулася па артыкуле аб тэракце.

Абарона настойвала на тым, што ў падсудных не было намеру застрашыць насельніцтва або дэстабілізаваць уладу.

Падпал адбыўся глыбокай ноччу на тупіковым шляху ўдалечыні ад людзей, а агонь патушылі за восем хвілін.

Адвакаты адзначылі, што слова «Украіна» адсутнічае ў перапісках і паказаннях, а самі юнакі — адзін з якіх выхаванец дзіцячага дома, а другі сышоў з сям’і ў 17 гадоў — проста спрабавалі знайсці грошы на жыллё.

Нягледзячы на довады абароны, суддзя Юрый Масін прызначыў тэрміны, якія запытала дзяржаўнае абвінавачанне.

Каментары

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць