Меркаваны бацька памёр яшчэ да нараджэння дзіцяці. Эксперты пацвердзілі сваяцтва праз дзядзьку
У 2025 годзе дзяўчына сустракалася з маладым мужчынам і зацяжарала ад яго, аднак за два тыдні да нараджэння сына малады чалавек памёр. Дзіця атрымала імя па бацьку ад бацькі і прозвішча маці.

Паколькі пара не знаходзілася ў афіцыйным шлюбе і памерлы не быў запісаны бацькам народжанага дзіцяці, для афармлення пенсіі па страце карміцеля ўзнікла неабходнасць спачатку ўстанавіць факт бацькоўства.
Суд прызначыў генетычную экспертызу ва ўпраўленні Дзяржкамітэта судовых экспертыз па Магілёўскай вобласці, абавязаўшы роднага брата памерлага з’явіцца ў экспертнае падраздзяленне для адбору біялагічных узораў.
Вынікі даследавання Y-храмасомнай ДНК дзіцяці і меркаванага дзядзькі пацвердзілі, што брат памерлага і дзіця могуць быць біялагічнымі сваякамі па мужчынскай лініі (у тым ліку дзядзькам і пляменнікам, але не бацькам і сынам), прычым верагоднасць сваяцтва па мужчынскай лініі складае 99,996 %, паведаміў Дзяржкамітэт судовых экспертыз.
Каментары