Еўрапейскія краіны абмяжоўваюць выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, якія ваююць у Іране
Стала вядома, што Францыя абмежавала выкарыстанне сваёй паветранай прасторы для самалётаў, звязаных з ваеннымі дзеяннямі супраць Ірана. Паводле крыніц Reuters, французскія ўлады не дазволілі выкарыстоўваць сваю тэрыторыю для транспартавання амерыканскай вайсковай тэхнікі ў напрамку Ізраіля. Гэта стала першым такім рашэннем Францыі з пачатку канфлікту.

Раней стала вядома, што Іспанія таксама забараніла амерыканскім самалётам, якія ўдзельнічаюць у аперацыях супраць Ірана, карыстацца сваёй паветранай прасторай і вайсковымі базамі. Падобныя абмежаванні ўвяла і Італія адносна базы на Сіцыліі.
Амерыканскія ўлады выказалі незадавальненне такімі дзеяннямі саюзнікаў па НАТА. У ЗША лічаць, што гэта ўскладняе супрацоўніцтва ўнутры альянсу. Прадстаўнікі амерыканскага боку адзначылі, што ў выпадку працягу такой палітыкі можа паўстаць пытанне перагляду адносін у НАТА.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп напісаў у сувязі з гэтым гнеўны пост у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social:
«Францыя не дазволіла самалётам, якія накіроўваліся ў Ізраіль і былі запоўнены вайсковымі пастаўкамі, праляцець над французскай тэрыторыяй. Францыя была вельмі непаслужлівай у дачыненні да «Мясніка Ірана», які быў паспяхова ліквідаваны! ЗША запомняць гэта!!!»
Пазіцыя еўрапейскіх дзяржаў тлумачыцца ў тым ліку і тым, што амерыканскае камандаванне дэманстратыўна папярэдне не ўзгадняе з імі палёты сваіх вайсковых самалётаў. Так, італьянская газета Corriere della Sera піша, што план аднаго з палётаў самалётаў ВПС ЗША быў складзены без дазволу і кансультацый з італьянскімі ўладамі і адпраўлены ўжо толькі пасля таго, як паветраныя судны вылецелі з ЗША.
У ходзе праверак, праведзеных італьянскімі вайскоўцамі, было ўстаноўлена, што гэтыя рэйсы не насілі планавага характару і не былі звязаныя з лагістычнымі задачамі, а такім чынам выходзілі за межы наяўных двухбаковых пагадненняў. Таму яны патрабавалі ўхвалення і парламенцкага нагляду, адзначае газета.
ЗША папрасілі Польшчу перакінуць на Блізкі Усход батарэю Patriot
Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва
Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны
Трамп прыгразіў разбамбіць дазвання Іран, калі не будзе прагрэсу на перамовах
Іран за месяц вайны нарасціў экспарт нафты, адначасова абмежаваўшы канкурэнтаў
Каментары