Меркаванні11

Back in the USSR

Докшыцы з кожным годам прыгажэюць. У цэнтры гораду цешаць вока клюмбы з кветкамі, новая плошча з фантанам пры вуліцы Ленінскай. Гэта добра, але атмасфэра тут па-ранейшаму савецкая. Час невядомым чынам нясе нас назад у застойнае савецкае мінулае, даючы зразумець, што мы жывём не ў эўрапейскай, а ў савецкай рэспубліцы з усімі ейнымі атрыбутамі.

Докшыцы з кожным годам прыгажэюць. У цэнтры гораду цешаць вока клюмбы з кветкамі, новая плошча з фантанам пры вуліцы Ленінскай. Гэта добра, але атмасфэра тут па-ранейшаму савецкая. Час невядомым чынам нясе нас назад у застойнае савецкае мінулае, даючы зразумець, што мы жывём не ў эўрапейскай, а ў савецкай рэспубліцы з усімі ейнымі атрыбутамі.

Праз дарогу ад новай плошчы, якая мае эўрапейскі выгляд, стаіць тыповы савецкі будынак райвыканкаму. На ім красуецца барэльеф зь сярпом і молатам, нібы нагадваючы гараджанам, што СССР – не мінулае, а рэальнасьць. На пацьвярджэньне гэтага – чырвоны сьцяг па-над адноўленай дошкай гонару. Гэта выглядае надта сымбалічна, бо сыстэма ў нас сапраўды застаецца савецкай: людзі баяцца сказаць праўду, а вымушаны маўкліва падпарадкоўвацца дэбілізму мясцовай улады, якая дбае не аб народзе, а аб сабе.

У верасьні ў гарадзкім парку пры вуліцы Гайдара зноў зьявіўся помнік Леніну. (Нагадаем, што ён быў дэмантаваны пры канцы 2005 г. падчас падрыхтоўкі да прыезду Лукашэнкі.) «Правадыр» стаіць паклаўшы рукі ў кішэні і кудысьці маўкліва пазірае. Паставілі яго акурат ля танцавальнай залі.

На шапіках «Белсаюздруку» і сёньня вісяць шыльды «Саюздрук» з тым жа самым сярпом ды молатам. Дзяржак чырвона-зялёнага сьцягу, што вісіць на будынку раённага суду, заканчваецца ромбікам ня з зоркай, як прадугледжвае закон аб дзяржаўнай сымболіцы, а зь сярпом і молатам. Які сьцяг – такі і суд?

Улада адрадзіла камандна-адміністрацыйную эканоміку, БРСМ, ідэалягічную работу. На дзьвярох ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму вісіць таблічка «ідыялагічны аддзел». Можа, тыя, хто пісаў, думалі, што слова «ідэалёгія» паходзіць ад слова «ідыёт»?

Як і ў савецкі час, людзі баяцца. «Ня трэба нічога рабіць, усё адно толькі праблем на ўласную галаву нажывеш», – кажуць людзі. Нават пра свае звычайныя праблемы – дрэнныя дарогі, дрэннае ацяпленьне – людзі маўчаць, бо баяцца наклікаць гнеў сыстэмы. А «вэртыкальшчыкі» дураць галаву ідэалягічнай работай, запэўніваючы грамадзянаў, што «вы сделалі правільный выбор». У афіцыйныя вынікі выбараў у Докшыцах ня верыць, мабыць, ніхто, але дакшычанаў на Плошчы ў Менску не было.

Сымбалі самі па сабе нічога не значаць, але ж яны ў дадзеным выпадку выдатна адлюстроўваюць, якая ў нас улада і якое грамадзтва. Народ у страху. Людзі баяцца сказаць праўду. Людзі не адстойваюць свае правы, бо баяцца пазбавіцца працы. Пра адраджэньне мовы, культуры ды гісторыі не вядзецца й гаворкі. Але ж траціць надзею ня варта, бо дыктатура ня вечная.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква4

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Усе навіны →
Усе навіны

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы25

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai1

Кіраўніком брытанскай разведкі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына — Блейз Метрэвелі1

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква4

Замест вайны сланы ў новай кнізе Сашы Філіпенкі. І Масква

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць