Грамадства

Мікалая Аўтуховіча пераводзяць у Івацэвічах з карантыну

Мікалая Аўтуховіча рыхтуюць да пераводу ў 13-ы атрад івацэвіцкай калёніі № 22. Як паведаміў праваабаронца і юрыст Алег Воўчак, гэта павінна адбыцца найбліжэйшымі днямі.

Ваўкавыскі прадпрымальнік, які прыгавораны да пяці гадоў пазбаўленьня волі, быў этапаваны ў івацэвіцкую калёнію (Берасьцейская вобласьць) са сьледчага ізалятару № 1 Менска 23 ліпеня. Увесь гэты час ён знаходзіцца ў карантыне.

Паводле інфармацыі Воўчака, адразу пасьля пераводу ў атрад Аўтуховіча павінен агледзець лекар калёніі. "Пасьля будзе разглядацца пытаньне аб пратэзаваньні зубоў Аўтуховічу за межамі калёніі", — сказаў праваабаронца.

Як паведамлялася раней, Аўтуховіч працяглы час безвынікова дамагаўся аказаньня яму мэдычнай дапамогі ў справе пратэзаваньня зубоў. З 16 па 22 чэрвеня ён праводзіў галадоўку, патрабуючы мэдычнай дапамогі. У выніку да вязьня былі дапушчаны спэцыялісты-стаматолягі, якія яго абсьледавалі і прызналі неабходнасьць пратэзаваньня. Аўтуховіч і яго абарона настойвалі на тым, каб пратэзаваньне праводзілася ў Менску, спасылаючыся на тое, што ў сталіцы больш высокі ўзровень мэдычнай абслугоўваньня.

6 траўня Вярхоўны суд Беларусі прыгаварыў Аўтуховіча да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі строгага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым у перавозцы і захоўваньні пяці патронаў да паляўнічай вінтоўкі.

Праваабаронцы лічаць Аўтуховіча і іншых асуджаных па гэтак званай крымінальнай справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў палітвязьнямі, згадваючы пра сур'ёзныя працэсуальныя парушэньні падчас суду.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З вызваленымі вязнямі ва Украіне сёння сустрэнуцца прадстаўнікі дэмсіл

Прэс-сакратар МЗС пра Анджэя Пачобута: «Мяне няправільна зразумелі»5

У Гродзенскім раёне гарыць касцёл у Сапоцкіне10

Алесь Бяляцкі ўпершыню за тры гады сустрэўся з жонкай ВІДЭА2

У Мінску зацвердзілі праграму навагодніх святкаванняў: гулянні да 4‑й раніцы2

Ці надоўга прыйшло пахаладанне?

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць