Грамадства22

Сідорскі: Ажыятажнага попыту на крупы ў Беларусі няма

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі падчас рабочай паездкі ў Ліду.

Ён адзначыў, што ў краіне дастаткова запасаў харчовых тавараў. Сяргей Сідорскі выказаў упэўненасьць у тым, што «грэчкі ў продажы будзе столькі, колькі трэба». А нейкі ажыятаж вакол крупяных вырабаў ён назваў «падагрэтым», перадае БЕЛТА.

«На мінулым тыдні па даручэньні прэзыдэнта пацікавіліся ў прылеглых рэгіёнах Расеі і высьветлілі, што там — беларуская грэчка. Ня страшна, у нас гэтай прадукцыі хапае. Акрамя таго, у апошнія дні павялічаны аб’ёмы вытворчасьці крупаў, каб забясьпечыць гандаль», — сказаў Сідорскі.

Адносна цаны Сяргей Сідорскі сказаў, што каб апярэдзіць адток беларускай грэчкі ў Расею, дзе цана на яе ўдвая вышэй, было прынята рашэньне крыху падняць цэны на гэтую прадукцыю ў Беларусі. Ён паабяцаў, што грэчка ў Беларусі будзе таньнейшая, чым за межамі краіны.

«Нагнятаньне непатрэбных жарсьцяў ні да чаго добрага не прыводзіць», — сказаў прэм’ер-міністар.

А што тычыцца наяўнасьці ў гандлёвай сетцы масла, то праблемы з гэтай прадукцыяй быць у прынцыпе не павінна.

«Каля 80% ад агульнага аб’ёму вырабленага ў Беларусі сьметанковага масла сыходзіць на экспарт, — адзначыў Сяргей Сідорскі. — Нам нічога не каштуе цягам аднаго дня разьвярнуць частку экспартных патокаў на ўнутраны рынак».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды10

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

У маладзёжным мікрараёне Гродна здалі дарогу пасля рэканструкцыі

У Судане паўстанцы збілі расійскі ваенна-транспартны Іл-761

«Ён не збег, а паімчаў да мяне ў раддом». Суд вынес суровае пакаранне ў справе смяротнага ДТЗ у цэнтры Мінска3

Спікер Сейма Літвы спадзяецца, што мяжу з Беларуссю адкрыюць у канцы месяца11

Шаман і Мізуліна пабраліся шлюбам у акупаваным Данецку15

Маці хлопчыка з Гродна, якому дапамагалі збіраць грошы затрыманыя блогеры: Яны перадалі нам 257 тысяч, для нас гэта велізарныя грошы5

Інцыдэнт на эскалатары ў мінскім метро адбыўся з чатырохгадовай дзяўчынкай

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ17

У Мінску з’явіўся новы парк4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды10

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць