Здарэнні

У Рэчыцкім раёне загінула 9-гадовая дзяўчынка, якая выпала з кабіны трактара

У Рэчыцкім раёне 20 лістапада з кабіны трактара выпала дзевяцігадовая дзяўчынка і атрымала траўмы, ад якіх памерла пры дастаўленні ў бальніцу.

Як паведамілі ў аддзяленні прапаганды і прафілактыкі УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама, трагедыя здарылася ў вёсцы Вышамір. Падчас руху трактара «Т-16», якім кіраваў вадзіцель 1966 года нараджэння, пры павароце на скрыжаванні вуліц з кабіны выпала дзяўчынка.

Гэта не адзінае ДТЗ са смяротным канцом, якое адбылося ў той дзень у раёне. 29-гадовы вадзіцель аўтамабіля «Аўдзі», рухаючыся па аўтадарозе Рэчыца — Лоеў, учыніў наезд на дзвюх 16-гадовых дзяўчат, якія перасякалі праезную частку ў неўстаноўленым месцы. У выніку ДТЗ адна з дзяўчат ад атрыманых траўмаў памерла пры дастаўленні ў бальніцу, другая атрымала цялесныя пашкоджанні.

Усяго за выхадныя на тэрыторыі Гомельскай вобласці было зарэгістравана 67 ДТЗ, з іх восем — з пацярпелымі. У Ельскім раёне ў аварыі была траўмавана 22-гадовая пасажырка аўтамабіля, якая памерла ў бальніцы. У Мазыры 26-гадовы вадзіцель аўтамабіля «БМВ-725» учыніў наезд на пешахода, 67-гадовую жанчыну, якая памерла на месцы здарэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць