Грамадства

«Міжнародная амністыя» пачынае акцыі ў падтрымку Дашкевіча

Супрацоўніца лёнданскага офісу Міжнароднай амністыі Хэза Макгіл паведаміла, што яны распачынаюць акцыю падтрымкі Зьмітра Дашкевіча. Сябры Міжнароднай амністыі па ўсім сьвеце будуць дасылаць лісты падтрымкі палітвязьню. Плануюцца таксама і іншыя захады салідарнасьці з Дашкевічам.

2 лістапада ў тэлефоннай размове з прадстаўніком праваабарончага цэнтру «Вясна» супрацоўніца лёнданскага офісу Міжнароднай амністыі Хэза Макгіл паведаміла, што яны распачынаюць акцыю падтрымкі Зьмітра Дашкевіча. Сябры Міжнароднай амністыі па ўсім сьвеце будуць дасылаць лісты падтрымкі палітвязьню. Плануюцца таксама і іншыя захады салідарнасьці з Дашкевічам.

Акрамя таго, расказала Хэза Макгіл, Міжнародная амністыя прызнае Зьмітра Дашкевіча вязьнем сумленьня.

Заява Праваабарончага цэнтру «Вясна» у сувязі з вынясеньнем жорсткага прысуду Зьміцеру Дашкевічу

Праваабарончы цэнтр «Вясна» расцэньвае крымінальны перасьлед і асуджэньне моладзевага лідэра Зьміцера Дашкевіча як палітычную расправу за перакананьні і грамадзка-палітычную дзейнасьць

Мы, сябры Праваабарончага цэнтру «Вясна», выказваем рашучы пратэст супраць асуджэньня Зьміцера Дашкевіча на 1,5 гадоў пазбаўленьня волі і лічым крымінальны перасьлед моладзевага актывіста незаконным, парушэньнем правоў чалавека.

Зьміцер Дашкевіч быў затрыманы 15 верасьня 2006 году і абвінавачаны паводле арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (арганізацыя дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі ці ўдзел у ёй). Больш за месяц Зьміцер незаконна ўтрымліваўся ў СІЗА у бесчалавечых умовах. Судовы працэс пачаўся 30 кастрычніка ў судзе Кастрычнікага р-ну г. Мінска і праходзіў за зачыненымі дзьвярыма ў горшых традыцыях сталінскіх часоў. На судовы разгляд не дапусьцілі журналістаў, прадстаўнікоў грамадзкасьці, родных Зьміцера.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» заяўляе:

Мы лічым арт. 193.1 КК Рэспублікі Беларусь і практыку яго выкарыстаньня парушэньнем правоў грамадзянаў Беларусі на свабоду асацыяцыў, свабоду выказваньня меркаваньяў, гарантаваных Канстытуцыяй Беларусі і Міжнародным Пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Мы лічым, што з боку міжнароднай супольнасьці і беларускай грамадзкасьці павінна быць дадзеная адпаведная аценка дзеяньням канкрэтных асобаў, якія дапускаюць парушэньні правоў чалавека ў краіне. У прыватнасьці, асобаў, якія непасрэдна займаліся перасьледам Зьміцера Дашкевіча: судзьдзі суда Кастрычніцкага р-на г. Мінска Алы Булаш; старэйшага саветніка юстыцыі пракуратуры Кастрычніцкага р-на г. Мінска Бароўскага, які падтрымліваў дзяржаўнае абвінавачаньне падчас судовага працэсу; намесьніка Генеральнага пракурора Беларусі Пруса, які санкцыянаваў арышт Зьміцера Дашкевіча.

Мы заклікаем прадстаўнікоў АБСЕ, Савета па правах чалавека ААН, міжнародных праваабарончых арганізацыў зьвярнуць увагу на сістэматычныя парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.

Мы патрабуем неадкладнага вызваленьня Зьміцера Дашкевіча і іншых палітычных вязьняў Беларусі і спыненьня рэпрэсіяў супраць палітычных апанентаў рэжыму А. Лукашэнкі. г. Мінск, 02.11.06 г.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць