Эканоміка33

Лукашэнка зноў пра дэвальвацыю

«У нас няма неабходнасці дэвальваваць нацыянальную валюту»,

— заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы 17 снежня на пытанні журналістаў пасля наведвання цэнтральнага сховішча Нацыянальнага банка.

Ён адзначыў, што «разумны чалавек, у якога былі сумненні і напружанне», пачаў думаць у зусім зваротным кірунку пасля таго, як «мы вытрымалі паход людзей у банкі для абмену нашай валюты на замежную».

«Мы ўсіх задаволілі. Як толькі людзі ўбачылі, што мы здольныя задаволіць попыт, гэта хваля пайшла на спад», — сказаў Лукашэнка. Ён таксама падкрэсліў,

што станоўчы ўплыў на сітуацыю на валютным рынку Беларусі аказалі падпісаныя ў Маскве пагадненні.

«Таксама тое, што я ўбачыў у сховішчы, гаворыць пра тое, што ў нас дастаткова золатавалютных рэзерваў, каб задаволіць любы попыт на валюту.

Трэба жыць спакойна, глядзець у будучыню, перспектывы ў нас някепскія»,

— лічыць беларускі кіраўнік.

Адказваючы на пытанне, ці плануецца павышэнне цэн на паслугі ЖКГ, Лукашэнка нагадаў пра рашэнне, што іх кошт на працягу года не павінен расці больш чым на пяць долараў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што, нягледзячы на павышэнне зарплаты, цэны на паслугі ЖКГ не будуць павышацца прапарцыянальна яе росту.

«Мы павысілі зарплату на 30%, эканоміка наша спраўляецца. Мы далі грошай пад Новы год, людзі пойдуць у магазіны, купяць штосьці сабе і дзецям, укладуць гэтыя грошы ў беларускі тавар, што падгоніць развіццё эканомікі. Вось мудрасць гэтага рашэння», — заявіў Лукашэнка.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць