Улада2020

Новая тактыка Някляева

«Калі не ўдасца адсекчы дыктатарскую руку, мы па пальцах гэты кулак расціснем!» — кажа лідэр кампаніі «Гавары праўду».

«Нават калі я прыйду на плошчу адзін, я буду на ёй стаяць!» — кажа Уладзімір Някляеў. Што гэта — праява нязломнай рашучасці палітыка? Ці няпэўнасць перад палітычным іспытам, якім абяцае зрабіцца Плошча-2010 для кандыдата ў прэзідэнты?

Суседзі з захаду ды ўсходу, мякка кажучы, падвялі нас — мяркуе Уладзімір Някляеў. «Значыць, спадзеўка толькі на сябе».

І, фактычна, прапануе новую тактыку: «Калі не ўдасца адсекчы дыктатарскую руку, мы па пальцах гэты кулак расціснем!»

Дык калі ж чакаць перамогі? Глядзіце ў відэа:

Candidate about Candidate: Uladzimir Niakliaeu (version with English subtitles).

«Кандыдат пра кандыдата» — новы праект NNvideo, серыя відэапартрэтаў палітыкаў, якія балатуюцца ў прэзідэнты. Кандыдаты самі распавядаюць пра сябе — без цэнзуры, без каментароў журналістаў, сам-насам з гледачом.

Глядзіце таксама папярэднія выпускі «Кандыдат пра кандыдата»:

Алесь Міхалевіч

Яраслаў Раманчук

Рыгор Кастусёў

Андрэй Саннікаў

«Candidate about Candidate» in English:

Ales Michalevic

Jaraslau Ramanchuk

Ryhor Kastusiou

Andrei Sannikau

УВАГА:

Шаноўныя гледачы! Выбары не за гарамі, а ўжо, як кажуць, на самым носе. Як вы ўсе ведаеце, у такі час незалежныя крыніцы інфармацыі нярэдка блакуюць. Магчыма, таксама, што відэа на сайце «НН» будзе адключанае.

У вас ёсць просты і надзейны спосаб заўсёды быць у курсе тых відэа, якія робіць каманда NNvideo.

Для гэтага вам трэба падпісацца на нашыя відэа, якія мы выкладаем на YouTube.

Гэта вельмі лёгка!

1. Адчыніце спасылку http://www.youtube.com/nashaniva

2. Націсніце ў самым версе старонкі на жоўтую кнопку з надпісам «Subscribe» (падпісацца)

3. Калі вы яшчэ не зарэгістраваныя на сайце YouTube, вам будзе прапанавана зарэгістравацца. Гэта вельмі лёгка і хутка.

Вось і ўсё! Цяпер, адразу як на NNvideo з’яўляецца новае відэа, вы імгненна атрымаеце спасылку на яго на вашу скрыню электроннай пошты. Гэта вельмі практычна (вы будзеце мець магчымасць глядзець відэа адразу як яны з’яўляюцца ў інтэрнэце) і, натуральна, цалкам бясплатна!

Дык падпісвайцеся!

Для інфармацыі: артыкул пра тое, як абыйсці блакаванне ў інтэрнэце, чытайце тут.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну92

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну92

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць