Афіцыйны Мінск спрабуе навязаць Еўрасаюзу гульню па сваіх правілах. Піша Аляксандр Старыкевіч.
Афіцыйны Мінск спрабуе навязаць Еўрасаюзу гульню па сваіх правілах. І, як ні парадаксальна, гэта можа атрымацца.
Падклаўшы еўрапейскім палітыкам, якія выступалі за дыялог з Аляксандрам Лукашэнкам, свінню
Гэтае тлумачэнне асабліва гарманічна выглядае ў адным шэрагу з пагрозай:
калі Захад не палюбіць нас чорненькімі, то мы будзем у адплату ўмацоўваць сяброўства з гэтай самай Масквой, чыя кіпцюрастая лапа… ну, далей вы ўжо ведаеце.
На гэтую няхітрую прынаду вядзецца дастатковая колькасць народу. «Эканамічныя санкцыі Еўропы могуць штурхнуць Беларусь у абдымкі Расіі», — б’е трывогу палітолаг Андрэй Фёдараў. Гэтыя асцярогі падзяляе шэраг палітыкаў з краін ЕС, сумежных з Беларуссю. Вось зараз Лукашэнка як пакрыўдзіцца ды як развернецца да Расіі перадам, да Еўрасаюза задам…
Усё гэта люстрана нагадвае «мыльную оперу», якая цягам дзесяцігоддзя разыгрывалася ў
Як толькі Крэмль прымаў рашэнне, якое не задавальняла Лукашэнку, апошні ўмомант пераходзіў да пагрозаў у духу «злыя вы, сыду я ад вас на Захад».І Масква, сціснуўшы зубы, плаціла «малодшаму брату» даніну ў памеры некалькіх мільярдаў даляраў у год — толькі б ён нікуды не хадзіў.
З цягам часу, аднак, аргумент патрапаўся і перастаў рабіць на расійскае кіраўніцтва належнае ўражанне. Пераканаўшыся, што сыход Лукашэнкі — гэта звычайны блеф, Крэмль пачаў ласкава шчаміць кіраўніка Беларусі да сценачкі, нагадваючы пра шматлікія нявыкананыя абавязальніцтвы.
Карацей, годзе ў
Пры гэтым Захад зусім не прымаў у разлік папярэдні досвед адносін паміж Расіяй і Лукашэнкам. А варта было б.Тады не давялося б жывіць ілюзіі, вартыя хіба што бязвусых юнакоў, але ніяк не мацёрых дыпламатаў (памятаецца, у лістападзе міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заяўляў, што злавіў Аляксандра Лукашэнку на слове — той пакляўся, што правядзе сумленныя выбары).
Цяпер Мінск спрабуе разыграць перад Брусэлем сцэнку «Злыя вы, сыду я ад вас у Расію». Але на практыцы гэта цалкам нерэальны сцэнар. З адной простай прычыны: Лукашэнка зусім не хоча застацца
Не можа ён нікуды сысці. Не паверыць ніякім гарантыям — ні Захаду, ні Усходу. Занадта шмат сам раздаў у свой час гарантый — ведае ім цану.
Адзінае, што застаецца Лукашэнку, — гэта лавіраваць паміж Еўрасаюзам і Расіяй, гуляючы на супярэчнасцях паміж імі і пагражаючы далучыцца да іншага боку. Калі не паддавацца на гэтую няхітрую гульню, дамагчыся вызвалення палітвязняў можна значна хутчэй.
Каментары