Грамадства22

Віцебскі абласны суд вызваліў Мікалая Разумава з «хіміі»

Мікалай Разумаў — колішні лідэр рабочага руху з Воршы — адбываў пакараньне за паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Ён быў асуджаны яшчэ ў 2006-м годзе, але ў спэцустанову яго скіравалі толькі ў лістападзе 2010-га. Цяпер яго вызвалілі, бо паводле артыкула 84 Крымінальнага кодэксу «скончыўся тэрмін даўнасьці выкананьня прысуду».

Былы рабочы лідэр, які ў 1991-м годзе арганізаваў масавы страйк і вывеў аршанскіх рабочых на рэйкі з патрабаваньнем глябальных эканамічных рэформаў у дзяржаве, у чэрвені 2006-га году быў асуджаны на тры гады «хіміі». Аршанскі гарадзкі суд прызнаў Мікалая Разумава вінаватым у паклёпе на прэзыдэнта краіны — за выступ падчас пазамінулай прэзыдэнцкай кампаніі на сустрэчы Аляксандра Мілінкевіча з аршанскімі выбарцамі.Тады спадар Разумаў заявіў, што Аляксандар Лукашэнка мае дачыненьне да забойства Віктара Ганчара і астатніх зьніклых палітыкаў.

Аршанская пракуратура завяла з гэтай нагоды крымінальную справу і скіравала затрыманага актывіста на псыхіятрычную экспэртызу. Экспэртыза прызнала стан ягонай псыхікі нармальным, але Мікалая Разумава, які мае групу інваліднасьці, па стане здароўя на «хімію» тады так і не накіравалі. У віцебскую «папраўчую ўстанову № 11» ён трапіў толькі летась у лістападзе.

Мясцовыя дэмакратычныя актывісты мяркуюць, што напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў колішні рабочы лідэр быў ізноў залічаны ў шэраг «небясьпечных асобаў». Хоць прыканцы 1990-х Мікалай Разумаў адышоў ад грамадзкай дзейнасьці і не праяўляў ніякае палітычнае актыўнасьці, апрача таго самага выступу на ўжо даўняй перадвыбарчай сустрэчы з Аляксандрам Мілінкевічам.

Актывісты не выключаюць, што трыманьне Мікалая Разумава пад вартай на працягу больш як трох месяцаў было незаконным, бо з моманту прысуду прайшло больш за чатыры гады. У той час, пакуль ён знаходзіўся ў Віцебску на «хіміі», сям’і Мікалая Разумава, дзе гадуюцца чацьвера дзяцей, дапамагалі аршанскія і віцебскія актывісты кампаніі «Гавары праўду!» ды прадстаўнікі розных дэмакратычных партый і рухаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

Дашкевіч пра Пазняка: «Гэта разбуральная праца, яна дэмаралізуе, раз'ядноўвае». А Ціханоўскай ён захапляецца66

Акцёра Шая Лабафа арыштавалі за бойку падчас святкавання масленіцы ў Новым Арлеане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы15

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць