Грамадства

Расея больш ня дасьць Беларусі зарабляць на нафце

Няўдачай завершылася чарговая спроба Масквы і Менску дамовіцца пра падзел даходаў ад экспратных мытаў на нафтапрадукты, што выпрацоўваюцца на беларускіх НПЗ з расейскай сыравіны. Апошняя прапанова Расеі – дзяліць даходы ад мытаў у прапорцыі 85 да 15 на яе карысьць

Няўдачай завершылася чарговая спроба Масквы і Менску дамовіцца пра падзел даходаў ад экспратных мытаў на нафтапрадукты, што выпрацоўваюцца на беларускіх НПЗ з расейскай сыравіны, – піша ў сёньняшнім нумары расейскі «Коммерсантъ».

Расея настойвае на падзеле мытаў на вываз дызпаліва, мазуту і бэнзыну, атрыманых з расейскай сыравіны, што цяпер зьбіраюцца ў беларускі бюджэт. Паводле лёгікі Масквы, паколькі экспарт расейскай нафты на тэрыторыю Беларусі мытамі не абкладаецца і бюджэту Расеі нічога не дастаецца, «сваё» ён мусіць атрымаць, калі выпрадукаваныя з пастаўленай сыравіны нафтапрадукты будуць прададзеныя трэцім краінам, то бок у Эўропу.

Апошняя прапанова Расеі – дзяліць даходы ад мытаў у прапорцыі 85 да 15 на яе карысьць. Паводле экспартных ацэнак, Беларусь зарабляе да 4 мільярдаў даляраў у год на розьніцы між цаной імпартнай расейскай нафты і сусьветнай цаной на экспартаваныя нафтапрадукты.

Паводле словаў аднаго з удзельнікаў перамоваў, рознагалосьсі выклікала не прапорцыя падзелу даходаў (зь ёй беларусы ўжо не спрачаюцца), а спосаб разьліку мыты. Беларусы стаяць на тым, каб пры яе вызначэньні аднімаўся ПДВ, які плаціцца пры ўвозе нафты ў краіну з Расеі. Расейскі бок супраць, бо ў выніку такой арытмэтыкі дзяліць ужо амаль ня будзе чаго – пасьля заліку ПДВ рэальна сплочаная мыта складае ня больш за 20% намінальнай, – падсумоўвае «Коммерсантъ»

Каментары

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты36

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты36

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць