Навука і тэхналогіі33

Pepsi вырабіла бутэльку з хваёвай кары і кукурузы

Карпарацыя Pepsi распрацавала «першы ў свеце аналаг пластыкавай бутэлькі, зроблены выключна з раслінных матэрыялаў, якія падлягаюць перапрацоўцы».

Як гаворыцца ў паведамленні кампаніі, «бутэлька будучыні» складаецца з сельскагаспадарчых адкідаў: крупінак проса, хваёвай кары і кукурузнага шалупіння. Навукоўцы ўжо называюць адкрыццё Pepsi «канцом эры традыцыйных бутэлек з пластыка», піша газета Los Angeles Times.

Раслінная ёмістасць цалкам паўтарае малекулярны будынак пластмасавай. Галоўным адрозненнем інавацыйнай бутэлькі ад традыцыйнай стала адмова ад выкарыстання нафты пры яе вырабе. Распрацоўшчыкі Pepsi знайшлі ключ да вырашэння задачы: замест хімічных палімераў у склад матэрыялу, з якога ствараліся бутэлькі, былі дададзеныя арганічныя рэчывы — рэшткі зерня, кары і кукурузы.

Чальцы навуковага дэпартамента Pepsi не выключаюць, што ў будучыні бутэлькі будуць вырабляцца таксама з шалупіння апельсінаў і бульбы. Газета адзначае, што ўсе неабходныя для стварэння экалагічна чыстых бутэлек інгрэдыенты Pepsi бярэ з ўласнай вытворчасці.

За два гады да адкрыцця Pepsi аб вырабе інавацыйнай бутэлькі на аснове раслінных матэрыялаў абвяшчала Coca-Cola. Тады кампанія змагла распрацаваць ёмістасць, якая складалася на 30% з цукровага трыснягу.

Аб неабходнасці пераходу на перапрацоўчую тару заяўлялі многія вядучыя кампаніі свету, у прыватнасці, найбуйнейшы ў свеце вытворца кетчупаў Heinz.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

Поўны спіс палітвязняў, вызваленых 13 снежня9

Вячорка Анжаліцы Борыс: Праблема на баку Лукашэнкі, які не хоча Пачобута выпускаць8

Вызваленыя беларускія палітвязні расказалі, якія пачуцці маюць пасля вызвалення3

МЗС Літвы: Еўрасаюз нават не абмяркоўвае пытанне зняцця санкцый з Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну85

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць