Грамадства2121

Старшыня Мінскага гарвыканкама прапануе шукаць валюту ў людзей

«Валюты ў краіне дастаткова. У беларускага насельніцтва сфармаваныя накапленні ў 12–14 мільярдаў долараў».

«Валюты ў краіне дастаткова, — заявіў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 1 мая на святочным мітынгу Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў Мінску. — Сёння ўжо і залежныя, і незалежныя эканамісты кажуць, што ў беларускага насельніцтва сфармаваныя накапленні ў 12–14 мільярдаў долараў».

Кіраўнік гарадскіх уладаў нагадаў, што ў мінулую пятніцу прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч быў з візітам у Салігорску (Мінская вобласць), на закладцы новага завода па вытворчасці мінеральных угнаенняў. «Беларуская калійная кампанія ўстойліва працуе ў партнёрстве з расійскімі кампаніямі, — паведаміў Ладуцька. — І сотні тысяч тон штомесяц адгружаюцца спажыўцам — яны расплачваюцца валютай, якая паступае ў Нацыянальны банк. Але мы кажам пра іншае: сёння за валюту мы купляем нафту, газ, медыкаменты. У каго з мінчан сёння дома не было гарачай вады, была адключаная электраэнергія, зімой заставаліся халоднымі батарэі? Чатыры дні выхадных — людзі выязджалі за горад. 12 тон шашлыкоў куплена — мяса ж не падаражэла, як, дапусцім, імпартныя шакаладкі, на 60%, праўда?

Начальнік ДАІ ГУУС паведамляў, што 3 мая будзе ўзнімаць два верталёты і сачыць, як у Мінск з’язджаюцца з усіх напрамкаў аўтамабілісты. Таму што, калі не рэгуляваць рух з неба, то яны проста не заедуць. Дык што гэта, скажыце — які валютны крызіс?»

А вось што казаў кіраўнік афіцыйных «прафсаюзаў» Леанід Козік:

Каментары21

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць