Грамадства99

«СБ»: «Экспансіянісцкая палітыка Расеі пагражае сувэрэнітэту Беларусі»

Орган Адміністрацыі прэзыдэнта апэлюе да Лёндану і Вашынгтону і заступаецца за Саакашвілі.

Друкаваны орган Адміністрацыі прэзызыдэнта ‑‑ газэта «Советская Белоруссия – Беларусь сегодня» ‑‑ у нумары за 10 студзеня зьмяшчае рэдакцыйны матэрыял пад назвай «Выпрабаваньне «Дружбай». На самым пачатку артыкулу зазначаецца, што за кулісамі перамоваў па нафта‑газавых пытаньнях «хаваюцца рэчы больш значныя, чым нафтавыя мыты ці вэнтылі».

«СБ» прызнае, што пад пагрозай аказалася беларуская незалежнасьць.

«СБ» рэзка крытыкуе расейскія ўлады. Газэта піша, што «не расейскі ўрад кіруе «Газпромам», а «Газпром» спраўляе баль на ўнутранай і замежнай палітыцы Расеі... Ці ня гэты парадак рэчаў называецца алігархіяй?». Пэрыёдык заступаецца за Ўкраіну і Грузію, «Украіну Крэмль душыў прыдуманымі мытамі на газ, разьвязаў дзікую антыгрузінскую кампанію».

Далей аўтар артыкулу адказвае на пытаньне чытачоў, якія яны задавалі апошнімі днямі ў лістах у рэдакцыю «СБ».

Адназначна станоўчы адказ быў атрыманы на наступнае пытаньне: «Ці пагражае яўна экспансіянісцкая палітыка Расеі беларускаму сувэрэнітэту». — «Так, пагражае». Прычым пытаньне вынесена першым.

Газэта пытаецца: «Ці не зьяўляецца палітыка Расеі парушэньнем Будапэшцкага мэмарандуму 1995 г., па якім Расея, Англія і ЗША зьяўляюцца гарантамі беларускай незалежнасьці». З гэтага ўзьнікае пытаньне: дык што нам цябе варта зьвяртацца да Брытаніі і ЗША, каб абараніць свае гарантыі? Адказ такі: «Пра Лёндан і Вашынгтон, без сумневу, трэба ўзгадаць... Таму дзяржавы, якія клапоцяцца пра наш прэстыж, павінны ўспомніць, што прэзыдэнты іх краінаў у свой час публічна гарантавалі Беларусі абарону сувэрэнітэту». Афіцыйны Менск чарговы раз спрабуе запалохаць свайго ўсходняга суседа, што ў выпадку чаго, можа пераарыентавацца ў бок Захаду.

Разам з тым газэта зазначае, што «выхад з сытуацыі ёсьць. І ён павінен быць знойдзены на перамовах. Базавыя ўмовы такія: Расея зьяўляецца ўладальнікам нафты і мае права устанаўліваць любы кошт, Беларусь валодае камунікацыямі і таксама мае права прызначаць свае кошты. Трэба дамаўляцца». Беларусь, такім чынам, усё яшчэ спадзяецца ўлагодзіць канфлікт мірным шляхам.

Калі Вы ўсё яшчэ ня верыце, што "СБ" можа пра такое так пісаць, калі ласка клікайце сюды.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць