Усяго патроху88

Абсалютны рэкорд: 11.11.11 выбралі датай заключэння шлюбу ў Мінску 258 пар маладых

На 11 лістапада ў сталічныя загсы падалі заявы 258 пар. Многія з іх загадзя выбралі гэтую дату, разлічваючы, што незвычайнае спалучэнне лічбаў — 11.11.11 — прынясе шчасце і згоду ў будучую сям’ю.

Карэспандэнт БелаПАН пабываў у Мінскім гарадскім доме шлюбаў, дзе пазнаёміўся і раздзяліў радасць урачыстага дня з дзвюма парамі маладых.

Дзмітрый і Вікторыя прызналіся, што дату спецыяльна не выбіралі — «чыста машынальна атрымалася». У перадвясельнай беганіне і падрыхтоўцы было не да таго, і толькі ў апошні момант звярнулі на гэта ўвагу. Але, канешне, шчаслівыя і вераць, што рэдкая камбінацыя лічбаў прынясе ўдачу.

У перапынку паміж цырымоніямі загадчыца Дома шлюбаў Надзея Равуцкая сказала: «Цяпер вельмі спрыяльны час для вяселля — летам, восенню па 28 лістапада ў нас запісалася на ўрачыстую рэгістрацыю прыкладна вось такая колькасць пар — 20–25. Можа быць, сёння будзе некалькі пар, якія вераць у магію лічбаў — шчаслівае спалучэнне 11.11.11. Але, па нашых назіраннях, усяго дзве-тры пары падалі заявы менавіта па гэтай прычыне, астатнія ж проста выбіралі зручны час.

Паводле слоў Равуцкай, самы прыкметны наплыў маладых, якія вераць у нумаралогію, прыпаў на 7.07.07 — менавіта з гэтай даты гэтае веянне і пайшло. Шмат было і на наступны год — 8.08.08. «Тады гэта было, напэўна, яшчэ з пекінскай Алімпіядай звязана, — лічыць яна, — ды і Кітай падагрэў, прызначыўшы цырымонію адкрыцця Гульняў на восем гадзін восем хвілін. А ў 2009 годзе падобны дзень прыпаў на сераду — і была ў нас толькі адна пара — Аляксандр Саладуха і яго цудоўная жонка. А сёння ў нас тут распісваюцца 24 пары і яшчэ дзве — на выездзе».

Вольга і Генадзь Жыдзень прызналіся, што зведваюць «рэдкае адчуванне і захапленне, і настрой — дай Бог усім такі!» «Як я планаваў, — гаворыць Генадзь, — так яно і сышлося. Заяву падалі дзесьці за тры месяцы, і думка аб гэтай даце была».

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды6

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску з’явіўся новы парк4

У мінскім метро чалавек захрас у эскалатары1

Бацька вырашыў заступіцца за сына, якога абражалі ў школе. Скончылася крымінальнай справай13

Аэрапорт Вільні быў часова закрыты праз дрон1

Беларускі бізнэсмен аднаўляе гістарычны палац Любамірскіх у Беластоку. Там будзе гатэль і рэстаран1

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды6

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць