Спорт22

Auf Wiedersehen, Herr Stange! — фотарэпартаж

Сёння адбыліся ўрачыстыя провады нямецкага спецыяліста.

Бернд Штанге на сённяшняй прэс-канферэнцыі падвёў вынікі свайго знаходжання ў стырна нацыянальнай зборнай Беларусі (з ліпеня 2007 г.).

«Усім дзякуй за чатыры з паловай гады сумеснай працы, за дапамогу і падтрымку. На жаль, за гэтыя гады нам не ўдалося выканаць мэту, пастаўленую федэрацыяй [заняць 2-е месца ў групе Еўра-2012].

Гэта віна трэнерскага штаба і кожнага асобна ўзятага гульца зборнай. Тым не менш, быў рух наперад.
Нам удалося даць імпульс маладой дваццацігадовай федэрацыі.

Ці можа беларускі трэнер ўзначаліць зборную? У Беларусі ёсць шмат маладых, таленавітых трэнераў. Я не магу каго-небудзь з іх рэкамендаваць федэрацыі. Адзінае, скажу, што беларускай зборнай патрэбен трэнер з агнём у сэрца, які валодае харызмай.

Кім было прынята рашэнне аб разрыве нашых адносін? Проста-проста скончыўся мой кантракт. Я прапрацаваў тут чатыры з паловай гады, гэта прыстойны тэрмін. Колькі трэнераў у Еўропе прабылі на сваёй пасадзе столькі ж часу? Не так ужо і шмат.

Вядома, былі і памылкі з майго боку, ніхто без іх не абыходзіцца.
У кожнай гульні былі рэчы, якія можна было б зрабіць лепш. Але самае важнае — мы абралі сваю лінію і выразна яе прытрымліваліся. Гэта было правільна», — цытуе словы Штанге Goals.by.

***

Бернд Штанге ўзначаліў зборную Беларусі ў ліпені 2007 г. і пад яго кіраўніцтвам зборная правяля 49 афіцыйных і таварыскіх матчаў.

Адборачны турнір да чэмпіянату свету 2010 года зборная завершыла на 4-м месцы з 13 баламі (4 перамогі, 1 нічыя, 5 паразаў, розніца мячоў 19–14). Першыя тры месцы занялі: Англія (27 балаў), Украіна (21), Харватыя (20). Зборная Беларусі апярэдзіла Казахстан (6), Андору (0).

У адборачным турніры да чэмпіянату Еўропы 2012 года Беларусь фінішавала таксама на 4-м месцы і таксама з 13 баламі: 3 перамогі, 4 нічыі, 3 паразы, розніца мячоў 8–7. Першыя тры месцы занялі: Францыя (21), Боснія (20), Румынія (14). Падапечныя Штанге апярэдзілі Албанію (9) і Люксембург (4).

У адборачным турніры да чэмпіянату свету 2014 года зборная Беларусі, якой цяпер будзе кіраваць новы трэнер, выступіць у адной групе з чэмпіёнамі свету 2010 года і Еўропы 2008 г. зборнай Іспаніі, а таксама Францыяй, Фінляндыяй і Грузіяй.

Каментары2

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць