Грамадства11

Максімальная розніца з усынавіцелем устаноўлена ў 45 гадоў

Папраўкі ў Кодэкс аб шлюбе і сям'і прыняты ў другім чытанні ніжняй палатай.

Дэпутаты палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прынялі сёння ў другім чытанні законапраект аб унясенні паправак у Кодэкс аб шлюбе і сям’і.

Адкарэктаваны больш за 120 артыкулаў кодэкса. У прыватнасці,

замацаваны абавязак мужа (былога мужа) прадаставіць утрыманне асобе, якая ажыццяўляе догляд агульнага дзіцяці-інваліда да дасягнення дзіцем 18 гадоў і непрацаздольнага дзіцяці.

Пры скасаванні шлюбу судом вызначаецца, з кім з бацькоў будуць пражываць дзеці, калі гэтыя пытанні не ўрэгуляваны пагадненнем аб дзецях.

Суд будзе абавязаны ўлічваць жаданне дзіцяці, якое дасягнула 10 гадоў,
пры ўстанаўленні парадку стасункаў з дзядулямі і бабулямі, з бацькамі, пазбаўленымі бацькоўскіх правоў, пры вяртанні ім правоў, а таксама пры выбары апекуна або папячыцеля, пры перадачы дзіцяці ў дзіцячы дом сямейнага тыпу, на патранатнае выхаванне.

Дакументам устаноўлена максімальная розніца ва ўзросце паміж усынавіцелем і дзіцем, якое ўсынаўляецца, — сорак пяць гадоў. Дапоўнены пералік падстаў для адмовы ў назначэнні ўсынавіцелем, апекуном, папячыцелем і прыёмным бацькам або маці, маці- або бацькам-выхавальнікам асобамі, хворымі на хранічны алкагалізм, наркаманію і таксікаманію.

У праекце закона таксама абазначана,

што орган апекі і папячыцельства абавязаны ажыццяўляць кантроль за выкананнем ускладзеных на прыёмных бацькоў,
бацькоў-выхавальнікаў дізцячых дамоў сямейнага тыпу абавязкаў па ўтрыманню, выхаванню і адукацыі дзяцей.

Нараўне з гэтым прававымі новаўвядзеннямі законапраекта з’яўляюцца скарачэнне тэрміну заключэння шлюбу з пятнаццаці да трох дзён з дня звароту ў ЗАГС. Прадастаўленне магчымасці рэгіставаць заключэнне шлюбу любым органам, які рэгіструе акты грамадзянскага стану, як у памяшканні органа, так і за яго межамі.

Акрамя таго, дэпутаты прынялі ў другім чытанні праект закона аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі, папраўкі ў закон аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама законапраект аб папярэджанні распаўсюджвання захворванняў, якія ўяўляюць небяспеку для здароўя, віруса імунадэфіцыту чалавека. Апошні, дарэчы, прадугледжвае магчымасць прымусовага медыцынскага агляду на наяўнасць ВІЧ або сацыяльна небяспечных захворванняў, а таксама прымусовай шпіталізацыі і лячэння такіх асоб.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?2

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю22

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць