Эканоміка22

Аўкцыён па продажы МТС адменены

Аб гэтым заявіў старшыня Дзяржкаммаёмасці Георгій Кузняцоў. Пры гэтым ён адмовіўся ад каментароў.

Запланаваны на 23 снежня аўкцыён па продажы дзяржаўнай долі МТС не адбудзецца. Аб гэтым заявіў сёння журналістам старшыня Дзяржкамітэта па маёмасці Георгій Кузняцоў. Пры гэтым ён адмовіўся ад каментароў. Раней аўкцыён быў перанесены з 1 снежня на 23 снежня 2011 года.

Пакуль няясна, у чым прычына адмены аўкцыёна.
Выказвалася меркаванне, што прэтэндэнтаў па заяўленай цане проста не знайшлося. Беларускі бок ацаніў кампанію ў 1 мільярд даляраў.

Аднак магчымы і іншы варыянт. Пасля дэвальвацыі і продажу «Белтрансгаза», пільнай патрэбы ў прыватызацыі няма. Між тым момант для продажу быў не найлепшы: валатыльнасць на сусветных рынках зніжае прывабнасць актываў у нестабільных дзяржавах, такіх як Беларусь. За адменай можа стаяць і палітычная прычына: грамадская думка негатыўна ставіцца да распродажу дзяржмаёмасці расійскім кампаніям.

Беларуска-расійскае сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Мабільныя ТэлеСістэмы» прадастаўляе ў Беларусі паслугі сотавай сувязі ў стандарце GSM 900/1800 з 2002 года, а таксама ў стандарце UMTS — з 2010 года. Заснавальнікамі СТАА з’яўляюцца РУП «Белтэлекам» (51% статутнага капіталу) і расійскае ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (49%).

Расійская МТС ад купля дзярждолі адмовіўся. Масква палічыла выстаўленую цану завышанай.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Усе навіны →
Усе навіны

Шмат гадоў просты цясляр ствараў краіну цудаў у мінскіх дворыках. А цяпер сам звяртаецца па дапамогу5

Муляра з Жодзіна асудзілі па справе Гаюна і за «абразу» Лукашэнкі

Пачаць праводзіць кальцавую лінію метро плануюць ужо сёлета2

Латушка: Не магу выключыць, што на нейкім этапе Мельнікава магла трапіць у пастку спецслужбаў21

Келаг раскрытыкаваў НАТА і прапанаваў стварыць новы альянс з удзелам Украіны7

Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску8

У Брэсцкай вобласці назіраецца ўспышка шаленства

Касмічны карабель «Арыён» сыходзіць з арбіты Зямлі і адпраўляецца да Месяца5

У Магілёве прагучалі два моцныя выбухі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі10

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць