Свет11

Вайскоўцы ўзялі ўладу ў Гвінеі-Бісау

У заходнеафрыканскай дзяржаве Гвінея-Бісау ў чацвер адбыўся ўзброены мяцеж.

Ваенныя ўзялі пад кантроль цэнтр сталіцы — горада Бісау, дзяржаўныя радыё і тэлебачанне, штаб-кватэру кіроўнай партыі. Радыё і тэлебачанне спынілі вяшчанне.

Рэзідэнцыя аднаго з кандыдатаў у прэзідэнты краіны, Карласа Гомеса, трапіла пад мінамётны абстрэл і часткова згарэла. Ходзяць чуткі, што сам Гомес загінуў, аднак пацвердзіць гэтую інфармацыю немагчыма. Журналістаў да рэзідэнцыі не падпускаюць, асноўныя дарогі ў горадзе блакаваныя.

Ананімная крыніца сярод вайскоўцаў заявіла агенцтву Франс Прэс аб арышце многіх палітычных дзеячаў, у тым ліку часовага прэзідэнта краіны Раймунду Перэйра.

29 красавіка ў краіне павінен адбыцца другі тур выбараў прэзідэнта, супернікамі ў якім з’яўляюцца прэм’ер Карлас Гомес і апазіцыйны кандыдат — былы прэзідэнт Кумба Яла, які, аднак, нядаўна заклікаў да байкоту галасавання ў сувязі з шматлікімі парушэннямі ў першым туры.

Рэгіянальны блок Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі асудзіла пераварот у Гвінеі-Бісау.

Гвінея-Бісау — адна з найбяднейшых краін свету, была калонія Партугаліі. Чарада пераваротаў і грамадзянскіх войнаў доўжыцца ў краіне ад 1998 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Усе навіны →
Усе навіны

«Гісторыя поўная нечаканасцяў, і не ўсе яны непрыемныя». Пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце паразважала пра ВКЛ, Беларусь і Расію21

Махляры для атрымання грошай без пары «пахавалі» самую старую чарапаху ў свеце

Чаму людзі паўстагоддзя не лёталі да Месяца?8

10% кватэр у Мінску ў сакавіку набылі расіяне14

Сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра заўважылі за прылаўкамі на Корсіцы9

Падчас атакі на Тэгеран разбілі самы высокі мост на Блізкім Усходзе1

Назвалі самага багатага атлета за ўсю гісторыю сусветнага спорту1

У астранаўтаў «Артэміды ІІ» ўзнікла першая праблема: зламалася касмічная прыбіральня15

У катастрофе Ан-26 у Крыме загінуў генерал10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш7

Лукашэнка выказаўся пра дэфіцыт медыкаў і прапанаваў ім працаваць больш

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць