Грамадства55

Лукашэнка: Настаў час перайсці да больш складаных форм супрацоўніцтва Беларусі і Кубы

Беларусь і Куба павінны пераходзіць ад простага гандлю да больш складаных форм эканамічнага супрацоўніцтва.
Такое меркаванне выказаў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Гаване са старшыёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра Русам.

У прыватнасці, узаемадзеянне дзвюх краін можа выйсці на новы ўзровень у сферы прамысловасці, сельскай гаспадаркі, інфарматыкі, біятэхналогій.

З улікам таго што на Кубе эксплуатуецца больш за 14,5 тыс. беларускіх трактароў, амаль 5,5 тыс. грузавікоў МАЗ, каля 90 кар’ерных самазвалаў БелАЗ, Беларусь гатова аказаць садзейнічанне ў стварэнні на Кубе цэнтра па рамонту і мадэрнізацыі, а ў перспектыве — і па зборцы трактароў, а таксама іншай аўтатрактарнай і будаўнічай тэхнікі для задавальнення патрэб Кубы і суседніх краін.

У якасці першага кроку можа быць рэалізаваны праект па стварэнню цэнтраў па аднаўленню і мадэрнізацыі беларускіх трактароў на базе вызначаных кубінскім бокам прадпрыемстваў Міністэрства сельскай гаспадаркі. Спецыялісты Мінскага трактарнага завода гатовы пачаць прапрацоўку гэтага пытання з кубінскай бокам.

Беларусь гатова забяспечыць патрэбнасці народнай гаспадаркі Кубы ў сучасных магутных трактарах, сельскагаспадарчай і іншай тэхніцы.
Гэтымі днямі на Кубу паступіла першая партыя магутных беларускіх трактароў, што зможа пераканаць кубінскіх спецыялістаў у мэтазгоднасці і рэнтабельнасці іх больш шырокага выкарыстання. Акрамя таго, Беларусь гатова разгледзець магчымасць адкрыцця на Кубе прадстаўніцтва Міністэрства прамысловасці Беларусі.

Беларускія спецыялісты гатовы таксама падключыцца да рэалізацыі на Кубе праектаў у сферы інфраструктуры, мадэрнізацыі нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў і энергетычнай сістэмы, у сферы праектавання і будаўніцтва, а таксама паставак аўтамабільнай, будаўнічай і іншай тэхнікі.

Беларусь можа аказаць садзейнічанне Кубе ў стварэнні сучасных тэлекамунікацыйных і камп’ютарных сістэм, праграмнага забеспячэння, а таксама ў падрыхтоўцы адпаведных спецыялістаў.
З улікам наяўнасці на Кубе кваліфікаваных спецыялістаў у галіне геалогіі, якія валодаюць рускай мовай, перспектыўным напрамкам супрацоўніцтва магла б стаць рэалізацыя сумесных беларуска-кубінскіх праектаў у сферы геалагічных даследаванняў у Эквадоры, Нікарагуа, Балівіі і іншых лацінаамерыканскіх краінах.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на той факт, што цяперашні візіт на Кубу праходзіць у год 20-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Прэзідэнт канстатаваў, што за гэтыя гады беларуска-кубінскае ўзаемадзеянне выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства

Каментары5

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

ШІ бяссільны перад мастацтвам: вершаваныя запыты змусілі яго расказаць, як ствараць атамныя бомбы і ламаць сайты7

Стральба ў адным з найстарэйшых універсітэтаў ЗША — загінулі двое студэнтаў

Як доўга можна прымаць антыдэпрэсанты?12

«Дзень, калі ў крамах скончыцца памада». Беларускі вітаюць Марыю Калеснікаву на волі, масава фарбуючы вусны ў чырвоны ФОТЫ19

Пазняк парадаваўся толькі за Севярынца і Бяляцкага88

Валерый Цапкала павіншаваў палітвязняў з вызваленнем і намякнуў, хто насамрэч дабіўся іх свабоды27

«Столькі гадоў іх чакалі, і гэта ўжо неяк вырашым». Сястра Калеснікавай адказала, калі зможа сустрэцца з Марыяй

Што азначае зняцце амерыканскіх санкцый для беларускага калію14

«А што мы маглі ўвогуле чакаць ад Лукашэнкі? Што ён не будзе здзекавацца?» Ціханоўская пра вызваленне палітвязняў і высылку іх ва Украіну3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну97

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць