Грамадства

4 жніўня прапанавана аб'явіць Міжнародным днём салідарнасці з праваабаронцамі Беларусі

Расійскія праваабаронцы і грамадскія актывісты выступілі з ініцыятывай абвясціць 4 жніўня Міжнародным днём салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабаронцамі Беларусі.

Дата абраная невыпадкова — 4 жніўня спаўняецца роўна год з часу арышту ў Мінску віцэ-прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі правоў чалавек, лідара закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Зварот ініцыятыўнай групы размешчаны на спецыяльна створаным сайце: by.soli-day.org.

«Ты ўваходзіш у нефармальныя аб’яднанні? У Беларусі дзейнасць незарэгістраваных арганізацый забаронена, за ўдзел у іх могуць даць да двух гадоў турмы, — гаворыцца ў звароце. — Ты ўдзельнічаеш у мітынгах і пікетах? У Беларусі яны патрабуюць дазволу ўлад, а большасць іх удзельнікаў атрымліваюць па выніках ад 5 да 15 сутак арышту. Ты любіш флэшмобы? Пасля таго як у 2011 годзе па Беларусі пракацілася хваля «маўклівых пратэстаў», калі людзі збіраліся ў адным месцы без лозунгаў і плакатаў і проста пляскалі, адказам улад сталі затрыманні і забарона на «арганізаваную масавую бяздзейнасць».

Аўтары звароту таксама звяртаюць увагу на тое, што ў Беларусі:

— уваход у інтэрнэт-кафэ магчымы толькі па пашпарце, а ў дзяржаўных установах заблакіраваны доступ да большасці сайтаў незалежных СМІ;

— дзясяткі грамадзянскіх актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў апынуліся ў «спісах невыязных» за крытыку ўлад, а КДБ атрымала права абмяжоўваць выезд для ўсіх, каго яны самі палічаць патрэбным не выпускаць з краіны;

— Беларусь — адзіная з дзяржаў кантынента, дзе прымяняецца смяротная кара і не дзейнічае Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека.

«Пры гэтым грамадзянская супольнасць Беларусі — адна з наймацнейшых на постсавецкай прасторы, — падкрэсліваецца ў звароце. — Беларускія праваабаронцы штодня аказваюць прававую падтрымку дзясяткам людзей. Юрысты з Беларусі выйграюць справы ў Камітэце па правах чалавека і іншых органах ААН. Рэжысёры, мастакі, пісьменнікі і музыканты працягваюць ствараць».

«Сітуацыя ў Беларусі — гэта агульны выклік для грамадзянскай супольнасці ўсёй Еўропы і Еўразіі. Уся гэта прастора не можа лічыцца тэрыторыяй свабоды, пакуль захоўваюцца краіны, дзе яе няма — такія, як Беларусь», — перакананыя грамадскія актывісты.

«Мы — грамадзянскія актывісты, праваабаронцы і проста неабыякавыя людзі — лічым важным выказаць нашу падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі, прадстаўнікі якой працягваюць прасоўваць і абараняць стандарты правоў чалавека і вяршэнства права, прапанаваць новыя ідэі і ініцыятывы, дапамагаць людзям, сустракацца, мець зносіны, пісаць і ствараць. І ўсё гэта — насуперак сістэматычнаму парушэнню фундаментальных правоў: свабоды сходаў, аб’яднанняў, выказвання меркаванняў — тых асноў, без якіх грамадзянская супольнасць існаваць не можа. Мы хочам прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Беларусі і выказаць салідарнасць з тымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду ва ўмовах пастаяннага націску і пераследаў», — тлумачаць сваё рашэнне ініцыятары Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі.

Яны прапаноўваюць усім зацікаўленым групам і актывістам падтрымаць гэту ініцыятыву шляхам «правядзення ў сваіх гарадах і краінах лакальных кампаній і акцый, якія расказваюць пра становішча грамадзянскай супольнасці ў Беларусі».

Каментары

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская вітала ўвядзенне Зяленскім санкцый супраць Лукашэнкі3

Беларус зрабіў вінтажны рамонт у 178‑гадовай кватэры ў стылі «бабушатнік» і робіць на ёй бізнэс. Паглядзіце, як выйшла7

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі33

Улады Швецыі лічаць Расію галоўнай пагрозай

Уначы тэмпература апускалася да мінус 28°С

Школьнік спалохаўся, што ў Беларусь прыляцяць дроны, і аддаў кур'еру $30 000. А той схаваў грошы ў падштаннікі2

У Беларусі пакажуць расійскую кінаагітку — здымалі ў Крыме, Данецку і Марыупалі14

Адзінаццацікласнік мінскай школы скончыў жыццё самагубствам4

Сем тысяч еўра на патрэбы сям'і Паўла Севярынца сабралі за лічаныя гадзіны5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы16

Спевака з «Марафону адзінства» асудзілі за палітыку — прыгадалі каментары 2020-га. Бараніць у суд яго хадзілі сёстры Груздзевы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць